predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У
ААТ «Княж» належным чынам
падрыхтавалі тэхніку да вясенне-палявых работ

29 марта 2022

У ААТ «Княж» належным чынам падрыхтавалі тэхніку да вясенне-палявых работ

Намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні ААТ “Княж” ААТ “Полацкі малочны камбінат” Уладзімір Пятровіч Буда ахарактарызаваў падрыхтоўку да вясенняй пасяўной кампаніі:

Намеснік генеральнага дырэктара па кіраванні ААТ “Княж” ААТ “Полацкі малочны камбінат” Уладзімір Пятровіч Буда ахарактарызаваў падрыхтоўку да вясенняй пасяўной кампаніі:

— Тэхніку і прычапныя агрэгаты мы пачалі рамантаваць яшчэ восенню мінулага года, — кажа Уладзімір Пятровіч. — Спачатку адрамантавалі счэпкі барон, потым іншую глебаапрацоўчую і пасяўную тэхніку, трактары. Усяго ў наяўнасці маецца 14 адзінак трактароў розных марак і мадыфікацый. У спраўным стане знаходзяцца пасяўны агрэгат АПП-6А, дзве адзінкі “Лемкен” з шырынёй захопу 3 метры і адна сеялка СЗТ-5,4. Чатыры адзінкі энерганасычаных трактароў таксама стаяць на лінейцы гатоўнасці ў счэпе з глебаапрацоўчымі агрэгатамі. Нядаўна за ўласныя сродкі набылі раскідвальнік мінеральных удабрэнняў МВУ-6. У спраўным стане знаходзіцца агрэгат для ўнясення вадкіх удабрэнняў “Раса”.

Сёлета яравы клін па гаспадарцы складзе 908 гектараў. З іх зерневых плануем пасеяць 396 га, яравога рапсу — 60 га, кукуруза зойме плошчу 250 га, а аднагадовыя травы будуць пасеяны на плошчы 202 гектары.

Тэхнікі, як самі бачыце, у нас хапае, механізатарскіх кадраў таксама. Цяпер усе мы з нецярпеннем чакаем выезду ў поле, каб у аптымальныя тэрміны правесці вясеннюю пасяўню кампанію.

Сяргей РАЙЧОНАК.