predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

18 июня 2013

У будучыню – разам

Сёлета спаўняецца 25 гадоў з моманту заснавання грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства інвалідаў”. Гэтай падзеі прысвечаны шэраг мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў рэспубліцы. Адно з іх — святочны канцэрт у межах акцыі “У будучыню — разам” — прайшоў у Шаркаўшчынскім РДК. Распачаў канцэрт шаноўны госць — старшыня Цэнтральнага праўлення аб’яднання Уладзімір Пятровіч Патапенка, які павіншаваў прысутных са святочнай падзеяй і заклікаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі весці актыўнае жыццё, у тым ліку, і творчае. Пасля гэтага на сцэне выступілі самадзейныя артысты: шаркаўчане, а таксама госці з Браслава, Пастаў і Міёр. Яны паспяхова спраўляліся з хваляваннем, а гледачы падтрымлівалі іх шчырымі апладысментамі. Таксама падчас мерапрыемства ў фае Дома культуры праходзіла выстава творчых работ шаркаўчан і гасцей, якая наглядна даказвала, што абмежаваныя магчымасці не перашкаджаюць ствараць прыгожае. На сходе з удзелам гасцей з вобласці і рэспублікі старшынёй раённай арганізацыі ГА “Беларускае таварыства інвалідаў” была абрана Вера Уладзіміраўна Хаданёнак.

Андрэй Бурэц