Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
30 июля 2014
28 ліпеня на базе Германавіцкай СШ пачаў работу школьны экалагічны лагер, які сабраў хлопцаў і дзяўчат з Глыбоцкага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Мерапрыемства праходзіць у межах праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”, які рэалізуецца сумесна Глубоцкім, Пастаўскім і Шаркаўшчынскім райвыканкамамі, Міжнародным экалагічным грамадскім аб’яднаннем “Прырода і мы”, мясцовым фондам садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам.
28 ліпеня на базе Германавіцкай СШ пачаў работу школьны экалагічны лагер, які сабраў хлопцаў і дзяўчат з Глыбоцкага, Пастаўскага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Мерапрыемства праходзіць у межах праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы”, які рэалізуецца сумесна Глубоцкім, Пастаўскім і Шаркаўшчынскім райвыканкамамі, Міжнародным экалагічным грамадскім аб’яднаннем “Прырода і мы”, мясцовым фондам садзейнічання развіццю міжнароднага дыялога і супрацоўніцтва “Інтэракцыя” і фінансуецца Еўрапейскім Саюзам. На працягу 4 дзён ўдзельнікі лагера пад кіраўніцтвам спецыялістаў будуць трэніравацца вызначаць і аналізаваць хімічны састаў вады ў малых рэках, таксама заняткі і майстар класы з імі правядуць прадстаўнікі ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны” і Цэнтра экалагічных рашэнняў. Акрамя гэтага школьнікі навучацца загружаць дадзеныя сваіх даследванняў на спецыяльны веб-сайт (http://reka-disna.org/). Для гэтага былі закуплены 15 планшэтаў, а кампанія “Велком” прадаставіла столькі ж сім-карт з бясплатным выхадам у інтэрнэт. Дзеці пад наглядам дарослых і каменданта лагера Юрыя Часлававіча Матуля дружна ўстанавілі на палянцы за школай палаткі і адправіліся на ўрачыстае пастраенне. Прывітаў удзельнікаў і пажадаў ім плённай дзейнасці старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Пасля ўрачыстага ўзняцця дзяржаўнага сцяга з прывітальным словам звярнуліся да юных эколагаў намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму Шаркаўшчынскага райвыканкама Наталля Арэшкова, кіраўнік праекта “Малыя рэкі — вялікія праблемы” Ірына Іванова, начальнік інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя раёна Іван Міхалёнак, а таксама начальнікі інспекцый Пастаўскага і Глыбоцкага раёна, старшыня праўлення ГА “Прырода і мы” Алег Лысёнак, прадстаўніца “Велком”. Нагадалі пра правілы бяспечных і законных паводзін намеснік начальніка Шаркаўшчынскага РАНС Валерый Міхайлавіч Ліпскі і ўчастковы інспектар інспекцыі па справах непаўналетніх РАУС Іван Пачкоўскі.
Андрэй БУРЭЦ