Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 декабря 2016
28 лістапада ў Іёдскім сельскім Доме культуры прайшоў вечар памяці, прысвечаны 74-й гадавіне той жудаснай трагедыі. На мерапрыемстве прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, адміністрацыі ААТ “Буеўшчына”, мясцовае насельніцтва, вязні фашысцкіх канцлагераў, настаўнікі і вучні Іёдскай ДС-СШ. Прысутных вітаў намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

Пасля прысутным прадэманстравалі дакументальны фільм, дзе запісаны ўспаміны людзей, чыя памяць захавала ўспаміны пра тыя жудасныя часы, калі палалі вёскі разам з жыхарамі ў лістападзе 1942 года. Адзінкам пашчасціла тады выжыць, уратавацца ад гібелі, але іх дзяцінства назаўсёды засталося абпаленае вайной.
Ада Эльеўна Райчонак, якая з’яўляецца старшынёй раённай арганізацыі былых непаўналетніх вязняў фашызму, сказала, што абавязкова трэба наведваць помнікі, мемарыялы, могілкі, дзе пахаваны нашы землякі, якія загінулі ў барацьбе з ворагам у 1941—1945 гадах. Дзякуючы Адзе Эльеўне была створана першая частка дакументальнай кінастужкі, якую прадэманстравалі на мерапрыемстве. У цяперашні час рыхтуецца другая частка гэтага фільма, якая будзе прысвечана непаўналетнім вязням. У канцы мерапрыемства Ада Эльеўна падарыла Іёдскай бібліятэцы кнігу “Дзеці вайны”, у якой сабраныя ўспаміны нашых землякоў пра трагедыю часоў Вялікай Айчыннай вайны.
У прысутных была магчымасць пасля пагутарыць за кубачкам гарбаты, падзяліцца ўспамінамі пра той час, у думках вярнуцца туды, дзе назаўсёды засталося іх гаротнае дзяцінства, дзяцінства, забранае вайной. Арганізатары сустрэчы выказваюць вялікую ўдзячнасць кіраўніцтву ААТ “Буеўшчына” за аказаную матэрыяльную дапамогу ў правядзенні штогадовага мерапрыемства.
Сяргей РАЙЧОНАК