predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У ліку пераможцаў конкурсу “Сям’я! Служым разам!” – вучань 3-га класа Віталій Балай

24 января 2018

У ліку пераможцаў конкурсу “Сям’я! Служым разам!” – вучань 3-га класа Віталій Балай

“Сям’я! Служым разам!”— пад такой назвай прайшла рэспубліканская акцыя Міністэрства ўнутраных спраў, якая ў нашай краіне стала ўжо традыцыйнай і праводзіцца дзясяты год запар. Асноўнай яе мэтай, як адзначаюць арганізатары, з’яўляецца захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя ідэала моцнай і дружнай сям’і.

“Сям’я! Служым разам!”— пад такой назвай прайшла рэспубліканская акцыя Міністэрства ўнутраных спраў, якая ў нашай краіне стала ўжо традыцыйнай і праводзіцца дзясяты год запар. Асноўнай яе мэтай, як адзначаюць арганізатары, з’яўляецца захаванне духоўна-маральных каштоўнасцяў, папулярызацыя ідэала моцнай і дружнай сям’і. У межах акцыі “Сям’я! Служым разам!” прайшоў і аднайменны конкурс дзіцячых малюнкаў. Сваё майстэрства ў адлюстраванні міліцэйскай тэматыкі дэманстравалі юныя мастакі ва ўзросце ад 8 да 16 год, дзеці супрацоўнікаў міліцыі. Нядаўна адбылося падвядзенне вынікаў.

У ліку пераможцаў названага конкурсу — наш юны шаркаўчанін, вучань 3 класа Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 Віталій Балай. Дыплом упраўлення ўнутраных спраў Віцебскага аблвыканка ма за першае месца юнаму мастаку з нашага гарадскога пасёлка ўручыў часова выконваючы абавязкі начальніка Шаркаўшчынскага РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Андрэй Міхайлавіч Протас. Віталік вельмі любіць маляваць, а для ўдзелу ў конкурсе ён з дапамогай алоўкаў намаляваў дружную міліцэйскую сям’ю, такую, у якой выхоўваецца і сам. Тата хлопчыка Іван Іванавіч Балай — старшы оперупаўнаважаны групы БЭЗ Шаркаўшчынскага РАУС, маці Ядзвіга Вітальеўна, працуе намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце ў Шаркаўшчынскай СШ № 1. Акрамя дыплома за перамогу Віталік атрымаў і вялікі пакет са школьна-пісьмовымі прыладамі, якія абавязкова спатрэбяцца маленькаму вучню ў школе.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.