predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У межах грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» шаркаўшчынскія школьнікі атрымалі свае першыя пашпарты

16 марта 2021

У межах грамадзянска-патрыятычнай акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!» шаркаўшчынскія школьнікі атрымалі свае першыя пашпарты

11 юнакоў і дзяўчат, навучэнцаў сярэдняй школы № 1, атрымалі свой галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.

11 юнакоў і дзяўчат, навучэнцаў сярэдняй школы № 1, атрымалі свой галоўны дакумент – пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Традыцыйная ўрачыстая цырымонія ўручэння прайшла 15 сакавіка ў навучальнай установе ў межах грамадзянска-патрыятычнай акцыі “Мы – грамадзяне Беларусі!” Дадзеная акцыя прызвана акцэнтаваць увагу на адной са знакавых падзей у жыцці кожнага чалавека, пасля якой 14-гадовыя юнакі і дзяўчаты становяцца паўнавартаснымі грамадзянамі роднай краіны.

На мерапрыемстве прысутнічалі начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома і старшы інспектар групы па грамадзянстве і міграцыі РАУС Таццяна Марозава.Пад гучныя апладысменты прысутных яны ўручылі дзецям пашпарты і кнігі-падарункі ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”.

Юнакі і дзяўчаты перад прысутнымі ўрачыста пакляліся быць дастойнымі памяці дзядоў і прадзедаў, аддаваць свае веды і сілы на тое, каб стаць сапраўднымі гаспадарамі беларускай зямлі. З адказным словам ад маладых грамадзян выступіла вучаніца 8 “А” класа Анжаліка Марозава. Яна запэўніла прысутных у тым, што прадстаўнікі маладога пакалення будуць заўсёды з гонарам несці высокае званне грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Яны зробяць усё магчымае для шчаслівай будучыні нашай дзяржавы.

Сяргей РАЙЧОНАК.