Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 января 2016
21 студзеня прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва на тэму "Дзяржаўная палітыка ў сферы аховы здароўя як складаючая сацыяльна арыентаванай краіны". Інфармацыйна-прапагандысцкая група, у якую ўваходзілі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, галоўны ўрач цэнтральнай раённай бальніцы Станіслаў Тадэвушавіч Стома і начальнік аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама Алена Іванаўна Малахоўская, сустрэліся з жыхарамі аграгарадкоў Лужкі, Верацеі і Дворнава.

У пачатку сустрэчы Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што з моманту ўтварэння Рэспублікі Беларусь як суверэннай краіны, у аснову сацыяльнага накірунку дзяржаўнай палітыкі пакладзены прынцып забеспячэння канстытуцыйных правоў і свабод грамадзян. Першачарговая мэта дзяржаўнай палітыкі ў галіне аховы здароўя застаецца нязменнай: стварэнне ўмоў, якія дазваляюць кожнаму чалавеку рэалізаваць сваё права на ахову здароўя на аснове дзяржаўных гарантый.
Станіслаў Тадэвушавіч Стома ў сваёй прамове падкрэсліў, што сістэма аховы здароўя Рэспублікі Беларусь захавала дзяржаўны характар. Недзяржаўны сектар у аб'ёме аказання медыцынскіх паслуг складае прыкладна 7 працэнтаў. Асноўнай задачай айчыннай медыцыны з'яўляецца захаванне прынцыпаў сацыяльнай роўнасці пры аказанні меддапамогі. Далей галоўны ўрач падрабязна расказаў пра прымяненне сацыяльных стандартаў у галіне аховы здароўя, тэрытарыяльных праграмах дзяржаўных гарантый аказання грамадзянам бясплатнай медыцынскай дапамогі.
Алена Іванаўна Малахоўская давяла да ведама прысутных інфармацыю наконт нарыхтоўкі і закупу насельніцтвам паліва — драўніны. Таксама яна агучыла інфармацыю пра паслугі, якія аказвае жыхарам раёна УКП ЖКГ. У ходзе сустрэчы закраналіся пытанні прыватызацыі дзяржаўнага жылля, якасці пітной вады і іншыя праблемы. Па кожнаму пытанню былі дадзены кампетэнтныя адказы. Вырашэнне некаторых праблем старшыня райвыканкама ўзяў пад асабісты кантроль.
Мікалай Ірынархавіч адзначыў, што менавіта сістэматычнае правядзенне адзіных дзён інфармавання дазваляе ў поўнай меры даведацца пра клопаты і праблемы насельніцтва тых або іншых аддаленых населеных пунктаў, каб неадкладна і своечасова іх вырашыць.
Сяргей РАЙЧОНАК