Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 апреля 2017
Сёння, 20 красавіка, праходзіў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Сацыяльная справядлівасць — ключавы прынцып беларускай дзяржавы”.
Сёння, 20 красавіка, праходзіў адзіны дзень інфармавання насельніцтва па тэме “Сацыяльная справядлівасць — ключавы прынцып беларускай дзяржавы”. У яго межах наш раён наведаў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель. Ён правёў сустрэчу з работнікамі раённага Цэнтра культуры і Шаркаўшчынскага ўчастка філіяла ААТ АТП № 16.
У той жа дзень І. К. Вазміцель наведаў раённы Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Як вядома, Іван Канстанцінавіч з’яўляецца лаўрэатам ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны—2016”. Ён вырашыў за атрыманую грашовую прэмію набыць падарункі (спортінвентар) для шаркаўшчынскіх дзяцей, якія праходзяць псіхалагічную і фізічную рэабілітацыю ў дадзенай установе. Хлопчыкі і дзяўчынкі былі вельмі рады падарункам і выказалі Івану Канстанцінавічу словы вялікай удзячнасці, а таксама падарылі невялікія сувеніры, зробленыя ўласнымі рукамі на занятках у гуртках. У той жа дзень дэпутат наведаў Александроўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат. Там Іван Канстанцінавіч азнаёміўся з умовамі пражывання хворых, перадаў на патрэбы ўстановы вопратку.
Сяргей РАЙЧОНАК.