predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

20 апреля 2018

У раёне прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака, кіраўніка спраў райвыканкама В.А.Малюгінай і галоўнага ўрача ЦРБ С.Т.Стомы сустрэлася з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў.

Інфармацыйна-прапагандысцкая група ў складзе старшыні раённага выканаўчага камітэта Д.М.Ламака, кіраўніка спраў райвыканкама В.А.Малюгінай і галоўнага ўрача ЦРБ С.Т.Стомы сустрэлася з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў. Тэма адзінага дня інфармавання насельніцтва гучала пад назвай “Барацьба з карупцыяй — важнейшая задача дзяржавы і грамадства”.

У Беларусі працягваецца ўдасканальванне актаў заканадаўства, якія рэгулююць грамадскія адносіны, найбольш падвергнуты карупцыі. Важнейшым дакументам у гэтай сферы стаў Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 снежня 2017 г. “Аб развіцці прадпрымальніцтва”. Дэкрэт мінімізуе ўмяшальніцтва ў работу суб’ектаў гаспадарання і ўзмацняе механізмы самарэгулявання бізнесу, яго адказнасць за сваю работу перад грамадствам.

У Рэспубліцы Беларусь сфарміравана адзіная сістэма дзяржаўных органаў, якія здзяйсняюць барацьбу з карупцыяй. Гэта Генеральная пракуратура, Міністэрства ўнутраных спраў, Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Адсутнасць у нашай краіне “недатыкальных” пацвярджаецца прыкладамі ўзбуджэння рэзанансных крымінальных спраў у адносінах да кіраўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў, дзяржаўных служачых.

Кіраўніцтвам нашай краіны паслядоўна і настойліва прымаюцца неабходныя меры па далейшым умацаванні законнасці і правапарадку, недапушчэнні прасочвання крыміналу ў органы дзяржаўнага кіравання, палітыку і эканоміку.

Далей у сумеснай гутарцы прысутныя змаглі задаць пытанні старшыні райвыканкама не толькі па азначанай тэме адзінага дня інфармавання насельніцтва, але і пра сацыяльна-эканамічнае развіццё нашага раёна ў будучым.

Сяргей РАЙЧОНАК.