predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

26 апреля 2013

У раённай бібліятэцы пачаў дзейнічаць бібліятэчны пункт

У будынку раённай бальніцы пачаў дзейнічаць бібліятэчны пункт цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Па дамоўленасці аддзела культуры і адміністрацыі ЦРБ выдзелены асобны пакой на першым паверсе для работы бібліятэкараў.

У будынку раённай бальніцы пачаў дзейнічаць бібліятэчны пункт цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы. Па дамоўленасці аддзела культуры і адміністрацыі ЦРБ выдзелены асобны пакой на першым паверсе для работы бібліятэкараў. У ім размешчаны стэлажы з кнігамі і пісьмовы стол. Працуюць тут работнікі раённай бібліятэкі — Аліна Эдмундаўна Яблонская і Раіса Мікалаеўна Гракава. Аліна Эдмундаўна абслугоўвае карыстальнікаў у памяшканні. Сярод іх як медперсанал, так і пацыенты, якія здольныя самастойна перамяшчацца. “Ляжачых” хворых па аддзяленнях абслугоўвае літаратурнымі навінкамі і перыядычнымі выданнямі Раіса Мікалаеўна.

Ужо аформлены абанемент на 68 новых чытачоў. Новаўвядзенне пайшло на карысць бібліятэчнай сістэме, бо павялічылася колькасць чытачоў і кнігаабарот, а таксама пацыентам бальніцы, якія ахвотна карыстаюцца паслугай бібліятэкараў. Працуе бібліятэчны пункт па аўторках і чацвяргах з 11.00 да 13.00 гадзін.

Сяргей РАЙЧОНАК