predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У раённым Цэнтры культуры прайшло дзіцячае свята «Разбудзім разам Дзеда Мароза!»

15 декабря 2020

У раённым Цэнтры культуры прайшло дзіцячае свята «Разбудзім разам Дзеда Мароза!»

Зусім хутка прыйдуць да нас вясёлыя калядныя і навагоднія святы.

Зусім хутка прыйдуць да нас вясёлыя калядныя і навагоднія святы. Асабліва іх чакаюць дзеці, бо ў гэты час спаўняюцца самыя запаветныя мары хлопчыкаў і дзяўчынак. А дапамагае здзейсніць жаданні, канечне ж, Дзед Мароз.

13 снежня ў раённым Цэнтры культуры прайшло дзіцячае свята “Разбудзім разам Дзеда Мароза!”. Работнікі культуры распрацавалі сцэнарый мерапрыемства такім чынам, каб усім прысутным дзецям было весела і цікава. У фае працавалі гульнёвыя пляцоўкі. Хлопчыкі і дзяўчынкі з картамі-схемамі праходзілі выпрабаванні на падрыхтаванай супрацоўнікамі Шаркаўшчынскага РАНС пляцоўцы “Бяспечны Новы год”, на пляцоўках “Вясёлы зайчык”, “Галаваломка мядзведзя”, “Хітры куфар”. Можна было сфатаграфавацца ў фотазоне “Снегавікі”, а таксама напісаць і адправіць пісьмо Дзеду Марозу.

Працягам свята стала тэтралізаваная пастаноўка “Разбудзім разам Дзеда Мароза!” Дзеці са Снягуркай і казачнымі персанажамі песнямі і танцамі, вершамі і загадкамі звалі да сябе Дзеда Мароза, але гэтаму перашкаджалі Кікімара і Лясун. Вядома, што заўсёды дабро перамагае зло. Таму, у рэшце рэшт, хлопчыкі і дзяўчынкі з добрымі казачнымі персанажамі змаглі разбудзіць Дзеда Мароза і запрасіць яго на сваё свята. Мерапрыемства прадоўжылася вясёлымі карагодамі, песнямі і танцамі. Дзед Мароз падарыў кожнаму дзіцяці салодкія пачастункі, а таксама запрасіў на гарачую гарбату.

Сяргей РАЙЧОНАК.