predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У раённым Цэнтры рамёстваў праходзіць выстава мастака Алеся Саўчанкі

24 ноября 2014

У раённым Цэнтры рамёстваў праходзіць выстава мастака Алеся Саўчанкі

У раённым Цэнтры рамёстваў лепельскі мастак Алесь Саўчанка прэзентаваў жыхарам Шаркаўшчынскага раёна выставу творчых работ пад назвай “Прывітанне з Лепеля”. На святочную імпрэзу разам з Алесем прыехалі землякі, прыйшлі яго шаркаўшчынскія сябры, аднадумцы і звычайныя аматары мастацтва. Работы Алеся Саўчанкі выстаўляюцца ў нашым гарадскім пасёлку ўпершыню, але з Шаркаўшчынскім раёнам мастака звязваюць даўнія сяброўскія зносіны. Тут жывуць і працуюць яго аднакурснік па вучобе на мастацка-графічным факультэце былога Віцебскага педінстытута Інэса Дарашчонак, сябры-мастакі Віктар Крук, Яўген Ліпскі. Цёплымі, шчырымі словамі адазваўся Алесь Саўчанка пра Аду Эльеўну Райчонак, якая ў многім паспрыяла таму, каб талент маладога мастака быў у свой час заўважаны не толькі з боку прызнаных аўтарытэтных жывапісцаў, але і стаў бы цікавым і прыцягальным для любога чалавека. Зараз Алесь — пастаянны ўдзельнік штогадовых мастацкіх пленэраў, якія ладзіць культурна-асветніцкі цэнтр імя Я. Драздовіча на нашай Віцебшчыне. У работах лепельскага мастака адлюстравана архітэктурная даўніна, раскоша і хараство непаўторнай беларускай прыроды з яе прыгожымі краявідамі. Шмат добрых слоў у адрас мастака выказалі Ада Райчонак, Марына Ліпская, Святлана Заіка, Людміла Лабачэўская. Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома падзякавала Алесю Саўчанку за выдатную магчымасць для шаркаўчан пабываць на падобнай выставе, пажадала таленавітаму мастаку чэрпаць творчае натхненне ад сустрэч з удзячным гледачом. Лірычны настрой на працягу ўсёй імпрэзы ствараў ігрой на дудзе сябра мастака Васіль Шкіндзер, які па-майстэрску валодае гэтым старадаўнім беларускім музычным інструментам. Выстава творчых работ Алеся Саўчанкі “Прывітанне з Лепеля” працуе ў раённым Цэнтры рамёстваў кожны дзень, акрамя нядзелі, з 8 да 17 гадзін. Кошт білету для дарослых складае 5 тысяч рублёў, для дзяцей — 3 тысячы рублёў. Апошні дзень работы выставы — 14 снежня.

Сяргей РАЙЧОНАК.