predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

12 февраля 2014

У райспажыўтаварыстве ўшанавалі воінаў-інтэрнацыяналістаў

Напярэдадні дваццаць пятай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана 10 лютага ў актавай зале раённага спажывецкага таварыства кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт арганізацыі ўшанавалі сваіх працаўнікоў, воінаў-афганцаў.

Напярэдадні дваццаць пятай гадавіны вываду савецкіх войск з Афганістана 10 лютага ў актавай зале раённага спажывецкага таварыства кіраўніцтва і прафсаюзны камітэт арганізацыі ўшанавалі сваіх працаўнікоў, воінаў-афганцаў. Барыс Андрэеў, Сяргей Тарасёнак і Аляксандр Лагунёнак працуюць вадзіцелямі транспартнага аддзела. Воіны-інтэрнацыяналісты падзяліліся з прысутнымі ўспамінамі аб той жудаснай вайне, расказалі аб земляках-саслужыўцах, з кім вядуць перапіску, і пра тых, каго ўжо няма ў жывых. Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Н. А. Пятрова ўручыла воінам-афганцам запрашэнні кіраўніка раёна М. І. Баговіча на ўдзел у святочных урачыстасцях з нагоды 25-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана і невялікія грашовыя заахвочванні. Наталля Аляксееўна акцэнтавала ўвагу сваіх калег, асабліва маладога пакалення, на добрасумленнасці і працавітасці воінаў-інтэрнацыяналістаў, на іх прыкладным і бездакорным выкананні сваіх службовых абавязкаў, пажадала моцнага здароўя, дабрабыту ў іх сем’ях і доўгіх год жыцця.

Сяргей РАЙЧОНАК