Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
25 января 2016
На базе Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання напачатку новага года адкрыўся новы трыкатажны аддзел, у якім вязальшчыца Лідзія Мацвееўна Гудзелева стварае мадэлі на заказ, па індывідуальных мерках і з улікам усіх пажаданняў і прапаноў.
На базе Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання напачатку новага года адкрыўся новы трыкатажны аддзел, у якім вязальшчыца Лідзія Мацвееўна Гудзелева стварае мадэлі на заказ, па індывідуальных мерках і з улікам усіх пажаданняў і прапаноў. Спецыяльна для вытворчасці трыкатажных вырабаў была закуплена новая прафесіянальная вязальная машына "Сільвер", якая прадугледжвае стварэнне вялікай колькасці мадэляў і выкарыстанне разнастайных тэхнік вязання. Практычна ўсе малюнкі, арнаменты і ўзоры новаму абсталяванню пад сілу. У РКБА прадстаўлены шырокі асартымент якасных паўшарсцяных і прывабных па цане нітак, з якіх і будуць створаны будучыя мадэлі. Вязальная машына таксама прадугледжвае рамонт трыкатажнага адзення. Прадукцыя, звязаная ў трыкатажным аддзеле РКБА, ужо зараз карыстаецца попытам, і з цягам часу ў аддзеле будзе прадстаўлена рэкламная прадукцыя і свой выставачны асартымент, а пакуль што ўсе мадэлі ствараюцца па заяўках кліентаў і колькасць заказчыкаў з кожным днём паступова павялічваецца.
Размешчаны новы трыкатажны аддзел на 2-м паверсе камбіната бытавога абслугоўвання, побач са швейным цэхам. Запрашаем усіх шаркаўчан і жыхароў нашага раёна ў РКБА за пакупкамі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ