predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У Шаркаўшчыне адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей

15 января 2015

У Шаркаўшчыне адкрылася аддзяленне дзённага знаходжання для пажылых людзей

14 студзеня 2015 года ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына адбылося ўрачыстае адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Супрацоўнікі аддзялення творча падышлі да афармлення памяшканняў будынка. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, дырэктар ТЦСАН Іна Вячаславаўна Прыстаўка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Галіна Мілаеўна Філатава і пажылыя людзі.


14 студзеня 2015 года ў гарадскім пасёлку Шаркаўшчына адбылося ўрачыстае адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту. Супрацоўнікі аддзялення творча падышлі да афармлення памяшканняў будынка. На ўрачыстым мерапрыемстве прысутнічалі старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч, намеснік старшыні райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вера Барысаўна Жук, дырэктар ТЦСАН Іна Вячаславаўна Прыстаўка, старшыня раённай ветэранскай арганізацыі Галіна Мілаеўна Філатава і пажылыя людзі. Па традыцыі старшыня райвыканкама перарэзаў сімвалічную чырвоную стужку каля ўвахода ў новае аддзяленне. Потым Мікалай Ірынархавіч ўручыў кіраўніцтву новага аддзялення сімвалічны ключ і сертыфікат на гарнітур мяккай мэблі і звярнуўся да пажылых гасцей мерапрыемства, якія будуць у будучым наведваць аддзяленне, са словамі віншавання і падзякі. Дырэктар Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іна Вячаславаўна Прыстаўка адзначыла, што з адкрыццём новага аддзялення з’явіцца больш магчымасцяў для арганізацыі культурнага адпачынку, вольнага часу пажылых людзей. Яны змогуць рэалізаваць сябе у розных сферах. Адным словам, гэта выдатная магчымасць для іх быць разам і атрымліваць новыя веды. Асноўная задача аддзялення на чале з яго загадчыкам Святланай Тарарака— дапамагчы пажылым людзям пераадолець адзіноту, напоўніць жыццё новым сэнсам, стварыць умовы для раскрыцця творчага патэнцыялу, працягваць і пасля выхаду на пенсію актыўны лад жыцця. Аддзялення будзе супрацоўнічаць з установамі культуры, цэнтрам дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, з прадстаўнікамі духоўнай сферы. Даната Жынгель ад імя людзей пажылога ўзросту ад імя ўсіх прысутных падзякавала прадстаўнікам раённай улады за ўвагу, падтрымку і дапамогу. На працягу ўсяго свята ў зале панавала цёплая атмасфера. Свае музычныя віншаванні ўсім прысутным падаравалі Жанна Пундзіс, Алла Міхайлава і Галіна Сафончык. 

 


Сяргей ВЫСОЦКІ.