Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
31 октября 2013
Чарговай прыемнай навінай для нашага гарадскога пасёлка стала адкрыццё новай дзяржаўнай аптэкі ў памяшканні былой паліклінікі па вуліцы Вадап’янава, 10.
Чарговай прыемнай навінай для нашага гарадскога пасёлка стала адкрыццё новай дзяржаўнай аптэкі ў памяшканні былой паліклінікі па вуліцы Вадап’янава, 10. У кароткія тэрміны у холе паліклінікі была зманціравана і абсталявана невялікая аптэка №299 чацвёртай катэгорыі, забяспечаная дастаткова вялікім асартыментам лекавых і прафілактычных прэпаратаў. Першым наведвальнікам аптэкі стаў старшыня райвыканкама Мікалай Ірынархавіч Баговіч. Традыцыйнае пераразанне чырвонай стужкі, у якім ён прыняў удзел, стала сімвалічным пачаткам яе работы. Рэжым яе работы наступны: у буднія дні з 8.00 да 17.30 (абедзенны перапынак з 12.00 да 13.00), у суботу з 8.30 да 14.30 без абеда, выхадныя: нядзеля, панядзелак. Загадчыцай аптэкі працуе Марына Валер’еўна Коршун. Новая аптэка павінна зменшыць нагрузку на іншыя, асабліва ў суботні дзень. Да таго ж яна размешчана ў адным памяшканні са стаматалагічным аддзяленнем, такім чынам можна адразу пасля візіта да стаматолага зайсці ў аптэку набыць неабходныя для здароўя зубоў прэпаратаў. Будзем спадзявацца, што з павелічэннем лекавых і прафілактычных сродкаў у гарадскім пасёлку зменшыцца колькасць захворванняў.
Андрэй БУРЭЦ