predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У Шаркаўшчыне пачалося ўзвядзенне шматпаліўнай аўтазаправачнай станцыі

17 июля 2023

У Шаркаўшчыне пачалося ўзвядзенне шматпаліўнай аўтазаправачнай станцыі

У канцы мінулага месяца каля кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 25 на абнесенай агароджай тэрыторыі стала працаваць будаўнічая тэхніка – пачалося ўзвядзенне шматпаліўнай аўтазаправачнай станцыі з далейшым дэмантажом дзеючай кантэйнернай АЗС.

У канцы мінулага месяца каля кантэйнернай аўтазаправачнай станцыі № 25 на абнесенай агароджай тэрыторыі стала працаваць будаўнічая тэхніка – пачалося ўзвядзенне шматпаліўнай аўтазаправачнай станцыі з далейшым дэмантажом дзеючай кантэйнернай АЗС. Будучая МАЗС стане аўтазапраўкай новага пакалення. Яна будзе адной з самых сучасных на тэрыторыі Віцебскай вобласці. Аўтаўладальнікі змогуць запраўляць транспарт як бензінам і дызельным палівам, так і газам.

У цяперашні момант тут вядуцца работы па зрэзе грунта, ідзе выкапванне катлаванаў пад паліўныя ёмістасці, а таксама арміраванне і бетаніраванне будучых канструкцый. У хуткім часе пачнём пракладку водаправоднай і каналізацыйнай сеткі, паралельна будзем збіраць каркас будынка аўтазапраўкі. На аб’екце працуюць 10 чалавек з таварыства з абмежаванай адказнасцю «БМСУ № 4 г. Мінск», па меры неабходнасці і з павелічэннем аб’ёмаў работ колькасць людзей будзе павялічвацца.

Арганізацыя спецыялізуецца не толькі на ўзвядзенні новых і рэканструкцыі існуючых аўтазаправачных станцый. Таксама будуе нафтабазы, малочнатаварныя фермы, жывёлагадоўчыя комплексы і іншыя аб’екты ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Зусім нядаўна здалі ў эксплуатацыю аўтазапраўку ў Глыбокім.

Пасля ўзвядзення сучаснай МАЗС на месце існуючай аўтазапраўкі будзе размешчана аўтастаянка для легкавых і грузавых аўтамабіляў. Завяршэнне будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю аб’екта запланаваны на лістапад 2023 года. Спадзяёмся, што ўсе работы выканаем у тэрмін, і ў Шаркаўшчыне з’явіцца новая сучасная аўтазаправачная станцыя.

Сяргей РАЙЧОНАК http://www.klich.by/?p=123386