Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 февраля 2019
На мінулым тыдні ў нашым гарадскім пасёлку адкрыўся чэмпіянат раёна па валейболу, прысвечаны памяці былога галоўнага рэдактара Шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы” Эдуарда Аляксандравіча Корсака.
На мінулым тыдні ў нашым гарадскім пасёлку адкрыўся чэмпіянат раёна па валейболу, прысвечаны памяці былога галоўнага рэдактара Шаркаўшчынскай раённай газеты “Кліч Радзімы” Эдуарда Аляксандравіча Корсака.
Як адзначыла дырэктар фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына” Інэса Рыгораўна Фоціна: -У гэтым годзе ўпершыню на турнір запрошаны каманды з іншых рэгіёнаў вобласці. У дзень адкрыцця турніру зборныя мужчынскія каманды з Докшыцкага, Глыбоцкага, Міёрскага і Шаркаўшчынскага раёнаў парадавалі балельшчыкаў выдатнай гульнёй і захапляльнымі матчамі.
Усе самыя цікавыя і значныя валейбольныя паядынкі – яшчэ наперадзе. Змагацца за перамогу ў гэтым годзе будуць 10 зборных каманд: 6 з іх – прадстаўнікі Шаркаўшчынскага раёна, 4 — іншых рэгіёнаў вобласці. Спартыўныя баталіі праходзяць кожны аўторак і чацвер (пачатак у 19.40) у спартыўнай зале фізкультурна-спартыўнага клуба “Шаркаўшчына”. Правядзенне фінальных гульняў запланавана на канец сакавіка. Усе жадаючыя могуць прыйсці на турнір і падтрымаць сваю каманду.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.