predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

У Шаркаўшчыне пражывае кавалер ордэна Працоўнай Славы. Гэта Канстанцін Дабравольскі, і 7 лютага яму спаўняецца 80 гадоў

5 февраля 2021

У Шаркаўшчыне пражывае кавалер ордэна Працоўнай Славы. Гэта Канстанцін Дабравольскі, і 7 лютага яму спаўняецца 80 гадоў

Кожнаму шаркаўчаніну добра вядома імя земляка, кавалера ордэна Працоўнай Славы, жыхара гарадскога пасёлка Канстанціна Дзмітрыевіча Дабравольскага.

Кожнаму шаркаўчаніну добра вядома імя земляка, кавалера ордэна Працоўнай Славы, жыхара гарадскога пасёлка Канстанціна Дзмітрыевіча Дабравольскага. 7 лютага гэты паважаны чалавек адзначыць сваё 80-годдзе з дня нараджэння.

Нарадзіўшыся перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны, маленькі хлопчык, як і многія равеснікі, зведаў шмат гора і нястачы, пазнаў, што такое голад і холад.

— На свет я з’явіўся 7 лютага 1941 года ў вёсцы Галінова, — расказвае імяніннік. — Бацькі мае былі звычайнымі сялянамі, шчыравалі на зямлі. У вайну вёску спалілі нямецка-фашысцкія карнікі. Наша сям’я, як і іншыя аднавяскоўцы, жыла ў зямлянцы. Толькі пасля вызвалення мясцовасці ад гітлераўскіх захопнікаў пачалі будаваць уласнае жыллё. У 1948 годзе пайшоў вучыцца ў Казакоўскую сямігадовую школу, але скончыў толькі 5 класаў, бо трэба было дапамагаць бацькам па гаспадарцы, самому зарабляць на кавалак хлеба. З маленства мяне вабіла тэхніка, якая ў той час толькі пачала з’яўляцца ў калгасах. Памятаю, як бегаў на поле, пачуўшы здалёк рокат трактароў. У 15 год стаў працаваць прычэпшчыкам у калгасе імя Леніна і з гэтага часу звязаў сваё жыццё з тэхнікай.

Тэрміновую вайсковую службу праходзіў ажно ў Сібіры, дзе пасля заканчэння адпаведных курсаў атрымаў пасведчанне трактарыста. А потым зноў вярнуўся ў родныя мясціны, у бацькоўскую хату. Дарэмна часу я не марнаваў, а пайшоў на працу ў калгас. Кіраўніцтва гаспадаркі даверыла мне старэнькі гусенічны трактар. Я пакрысе давёў яго да ладу, нават пафарбаваў тэхніку, каб выгляд меў мой “сталёвы конь” прыглядны.

Любоў да тэхнікі, старанне, працавітасць прынеслі першыя поспехі маладому механізатару. 14 лютага 1975 года Канстанцін Дзмітрыевіч быў узнагароджаны ордэнам Працоўнай Славы ІІІ ступені. У 1976 годзе перадавы механізатар калгаса імя Леніна атрымаў чарговую ўзнагароду — ордэн Працоўнай Славы ІІ ступені. А роўна праз дзесяць год Канстанцін Дзмітрыевіч Дабравольскі за сваю добрасумленную працу атрымаў ордэн Працоўнай Славы І ступені.

— Як і кожны механізатар, я быў уключаны ў сацыялістычнае спаборніцтва, — дзеліцца ўспамінамі наш суразмоўца. — Напэўна, мне больш шанцавала, што з году ў год выходзіў на першыя пазіцыі не толькі ў сваёй гаспадарцы, але і ў раёне. Даведзеныя нормы перавыконваў ажно ў два разы. Як гэта атрымлівалася? Па-першае, працаваў без выхадных. Па-другое, свой гусенічны трактар я не спыняў нават у абедзенны перапынак. Па-трэцяе, адносіўся да выканання сваіх абавязкаў сумленна і адказна. Гэтыя фактары і спрыялі высокім працоўным паказчыкам.

За перыяд працы механізатарам маю шэраг розных узнагарод: медалі, ганаровыя граматы, падзякі, дыпломы, каштоўныя падарункі. У 2006 годзе быў дэлегатам ад Шаркаўшчынскага раёна на ІІІ Усебеларускім народным сходзе. У лютым 2018 года прымаў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 80-годдзю ўтварэння Віцебскай вобласці. Там жа ад старшыні Віцебскага аблвыканкама Мікалая Шарснёва атрымаў Ганаровы дыплом за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці. І цяпер я займаю актыўную грамадзянскую пазіцыю. Заўсёды ўдзельнічаю ў мерапрыемствах, прысвечаных дзяржаўным святам, у патрыятычным выхаванні падрастаючага пакалення.

Сяргей РАЙЧОНАК.