predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Ударнымі тэмпамі ўзводзіцца жылы корпус Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў

10 июля 2023

Ударнымі тэмпамі ўзводзіцца жылы корпус Александроўскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў

Як паведаміў прараб будаўнічага прадпрыемства «Рассвет Поставский» Андрэй Драбовіч, штодзённа на аб’екце задзейнічана каля пяцідзесяці чалавек.

Як паведаміў прараб будаўнічага прадпрыемства «Рассвет Поставский» Андрэй Драбовіч, штодзённа на аб’екце задзейнічана каля пяцідзесяці чалавек. Амаль поўнасцю завершана кладка сцен з цэглы. Частка рабочых займаецца ўзвядзеннем крокваў даху. На першым паверсе ўсталяваны аконныя блокі. Паралельна праводзяцца апрацоўчыя работы: тынкоўка, абліцоўка сцен керамічнай пліткай. У памяшканнях ідзе мантаж сістэмы ацяплення. Арганізацыі, якія задзейнічаны на субпадрадзе, займаюцца пракладкай каналізацыйнай сеткі і іншымі відамі работ. Здача аб’екта ў эксплуатацыю запланавана на студзень 2024 года, але работнікі прадпрыемства прыкладаюць максімум намаганняў, каб завяршыць запланаваныя работы датэрмінова, для гэтага працуюць і ў выхадныя дні.

Вядома, што будоўля – мужчынская справа, але без жаночых рук тут таксама нельга абыйсціся. На аб’екце працуе брыгада тынкоўшчыц з васьмі чалавек. Пастаўчанкі шчыруюць тут ужо трэці месяц.

Пройдзе зусім няшмат часу, калі адміністрацыя, абслугоўваючы персанал і пражываючыя зоймуць пакоі ў новым сучасным трохпавярховым корпусе.

http://www.klich.by/?p=123258