Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
20 июля 2016
У дзень адкрыцця фестывалю культработнікі раённага Цэнтра культуры разам з калектывам Лужкаўскага сельскага дома культуры і Верацееўскага Цэнтра культуры і адпачынку прымалі ўдзел у конкурсе майстэрства культарганізатараў "Славянская казка". Журы і гледачам была прадстаўлена казка "Царэўна-лягушка на новы лад".
У дзень адкрыцця фестывалю культработнікі раённага Цэнтра культуры разам з калектывам Лужкаўскага сельскага дома культуры і Верацееўскага Цэнтра культуры і адпачынку прымалі ўдзел у конкурсе майстэрства культарганізатараў "Славянская казка". Журы і гледачам была прадстаўлена казка "Царэўна-лягушка на новы лад".
У адкрытым міжнародным пленэры "Я малюю фестываль", які праходзіў з 14 па 18 ліпеня, ад раённай дзіцячай школы мастацтваў удзельнічалі шэсць вучняў пад кіраўніцтвам Віктара Фёдаравіча Крука. Прыемнай навіной для нашай таленавітай моладзі стала 3-е месца Данііла Дземідовіча. Дар'я Шынкевіч атрымала дыплом за ўдзел і каштоўны прыз, заняўшы у конкурсе 4-е месца. Таксама Юлія Арсоба і Дар'я Недведзь атрымалі прызы за актыўны ўдзел і дасягненне поспехаў у творчасці. Міжнародны пленэр праходзіў упершыню і, як зазначылі яго арганізатары, стане традыцыйным.
Сваё майстэрства паказалі майстрыхі па вырабе народных касцюмаў. На плошчы Свабоды адбылося маляўнічае дэфіле «Сцяжкі майстэрства-2016», дзе было паказана народнае адзенне, якое насілі ў розных рэгіёнах Віцебшчыны, іншых абласцях рэспублікі, а таксама ў суседніх расійскіх гарадах Смаленску і Пскове. Іван і Алеся Русецкія, Надзея Вайцюль, Ядвіга Туронак, Алёна Сухаверская атрымалі дыплом у намінацыі "Прэзентацыя традыцыйнага касцюма". А ткачыха Германавіцкага Дома ганчара Ганна Рымдзёнак заняла 1-е месца ў намінацыі "Аднаўленне форм плечавага адзення".
Малады спецыяліст Германавіцкага Дома ганчара Андрэй Званскі заняў 1-е месца ў свяце-конкурсе майстроў лазапляцення "Лазовы прут-2016" у намінацыі "Творчы дэбют".
16 ліпеня ў рамках фестывалю прайшоў Дзень моладзі, у якім таксама прымалі ўдзел шаркаўчане. На працягу ўсяго фестывалю працавала Шаркаўшчынскае яблычнае падвор'е, дзе кожны жадаючы мог пазнаёміцца з нашым брэндам, даведаца пра абласны фестываль "Яблычны Спас", сфатаграфавацца з шаркаўчанамі.
Усяго ў мерапрыемствах фестывалю мастацтваў прыняло ўдзел каля 40 прадстаўнікоў Шаркаўшчыны і нашага раёна.
Алена АНАНІЧ