predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

14 мая 2014

Удзел шаркаўчан у абласным аўтапрабегу

7 мая 2014 адбыўся аўтапрабег па маршруце Лепель-Ушачы-мемарыяльны комплекс “Прарыў” ў гонар 69-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Шаркаўшчынска-Міёрскай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

7 мая 2014 адбыўся аўтапрабег па маршруце Лепель-Ушачы-мемарыяльны комплекс “Прарыў” ў гонар 69-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Удзел у ім прынялі і прадстаўнікі Шаркаўшчынска-Міёрскай арганізацыйнай структуры ДТСААФ.

Арганізатарам мерапрыемства выступіў Віцебскі абласны савет ДТСААФ, які ўзначальвае Васілій Корабаў, а ўдзел ў ім прынялі звыш 800 чалавек. Аўтапрабег пачаўся з мітынгу ў Лепелі, тут ўсклалі вянкі і кветкі да магіл загінуўшых, ўрачыста прынялі вучняў у піянеры і члены ГА БРСМ, павіталі парад піянерскіх дружын і ўручылі пуцёўкі на трэці працоўны семестр маладзёжным атрадам. Далейшым прыпынкам удзельнікаў аўтапрабегу стала цэнтральная плошча гарадскога пасёлка Ушачы, дзе выступілі духавыя аркестры вайсковай часці з Заслонава і юныя навучэнцы лепельскай дзіцячай школы мастацтваў. Наведаць сталіцу партызанскага краю, якой называюць Ушачы, прыехалі ўдзельнікі аўтапрабегу з Віцебска, Наваполацка, Полацка, Лепельскага, Чашніцкага, Пастаўскага, Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў. Затым калона накіравалася на мемарыяльны комплекс “Прарыў”, дзе праходзілі асноўныя мерапрыемствы. Удзельнікі аўтапрабегу змаглі пачаставацца салдацкай кашай, гарачай гарбатай і марожаным, якое прадставіў Лепельскі малочна-кансервавы камбінат. Урачысты мітынг, дапоўнены яскравымі выступленнямі юных артыстаў, надоўга запомніцца ўсім удзельнікам аутапрабегу, якія ўсклалі кветкі і вянкі да пліт з імёнамі загінуўшых вызваліцеляў.

Сяргей РАЙЧОНАК