predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

17 декабря 2012

Удзел шаркаўчан у абласным фестывалі “В кругу друзей”

Фестываль мастацкай творчасці інвалідаў “В кругу друзей” праводзіўся па ініцыятыве камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне абласнога выканаўчага камітэта сумесна з упраўленнем культуры аблвыканкама, Віцебскім дзяржаўным універсітэтам імя П. М. Машэрава, абласным аддзяленнем “Беларускага фонда міру” і сродкаў масавай інфармацыі. Прымеркаваны ён быў да Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь.

Выявіць і раскрыць свой творчы патэнцыял змаглі і людзі з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага прабывання раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Нашы самадзейныя артысты прымалі ўдзел у наступных намінацыях: групавое выкананне, паэтычная творчасць, вакальнае выкананне і тэатральнае мастацтва. У апошняй намінацыі нашымі ўдзельніцамі ўвазе гледачоў была прадастаўлена інсцэніроўка “Усходняя казка аб мары”. Яе выканалі Надзея Іванова і Марыя Дарафеева. У выніку яны занялі другое месца ў вобласці. Удзельніцы конкурсу атрымалі дыплом і каштоўныя падарункі.

Трэба сказаць, што ў падрыхтоўцы нумару дзейсную дапамогу аказалі работнікі раённага метадычнага цэнтра і спецыялісты раённага Дома культуры. Дастаўка ўдзельнікаў на мерапрыемства была забяспечана тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Кацярына СОСНА