Удзел шаркаўчан у міжнародным турніры па таэквандо
2-4 чэрвеня ў Віцебску прайшоў міжнародны турнір па таэквандо
2-4 чэрвеня ў Віцебску прайшоў міжнародны турнір па таэквандо, у ім прынялі ўдзел каля 350 спартсменаў, якія прадстаўлялі каманды Казахстана (Уральск), Расіі (Масква, Санкт-Пецярбург, Смаленск, Рослаў), Латвіі (Рыга, Даўгаўпілс), Беларусі (Мінск, Мінская вобласць , Віцебск, Брэст, Магілёў, Полацк і іншыя).
Каманда з Шаркаўшчыны ва ўпартых спаборніцтвах заваявала восем медалёў.