predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

10 мая 2017

Удзел шаркаўчанак у конкурсе “Вечная слава героям”

Юныя шаркаўчанкі Даша Касцюкевіч і Даша Райчонак сталі ўдзельніцамі міжнароднага фестывалю-конкурсу музычнай творчасці “Вечная слава героям”, які прайшоў у Мінску 28 красавіка.

Юныя шаркаўчанкі Даша Касцюкевіч і Даша Райчонак сталі ўдзельніцамі міжнароднага фестывалю-конкурсу музычнай творчасці “Вечная слава героям”, які прайшоў у Мінску 28 красавіка. 42 канкурсанты спаборнічалі ў жанры “вакальная творчасць”. Дзве Дашы спявалі ваеннае папуры і танцавалі пад мелодыю “Смуглянкі”. Цудоўнае выкананне нікога не пакінула раўнадушным у глядзельнай зале. Акрамя ўдзячных апладысментаў наш дуэт быў удастоены высокіх адзнак членаў журы. А гэта былі дзявяткі і дзясяткі.

Сярод членаў журы прысутнічала спявачка Улада, якая калісьці пачынала сваю песенную кар’еру ў складзе знакамітай групы “Верасы”. Яна таксама паставіла нашым дзяўчатам высокую адзнаку і падкрэсліла дастойны ўзровень падрыхтоўкі шаркаўшчынскіх артыстаў.

Такім чынам, Даша Касцюкевіч і Даша Райчонак па суме набраных балаў занялі другое месца. Гэта чарговая перамога, у тым ліку, і мастацкага кіраўніка калектыву Веры Мефодзьеўны Шуман, якая плённа працуе з дзецьмі.

Сяргей РАЙЧОНАК.