predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Удзел у абласным свяце-конкурсе народнага касцюма "Сцяжкі майстэрства"

9 декабря 2015

Удзел у абласным свяце-конкурсе народнага касцюма "Сцяжкі майстэрства"

Супрацоўнікі раённага Цэнтра рамёстваў прынялі ўдзел у абласным свяце-конкурсе народнага касцюма "Сцяжкі майстэрства", які праходзіў у г. Сянно. На мерапрыемстве ўдзельнікі з усіх раёнаў вобласці прадэманстравалі больш паўсотні традыцыйных вясковых, местачковых і шляхецкіх строяў Віцебшчыны. У межах свята-конкурсу адбыліся круглы стол па праблемах традыцыйнага касцюма, тэатралізаваная выстава, дэманстрацыя традыцыйных строяў і тэатралізаваны канцэрт.

Нашы майстры ўпершыню выступілі ў якасці артыстаў у тэатралізаваным канцэрце-прэзентацыі шаркаўшчынскага строю. Метадыст па фальклоры раённага Цэнтра культуры Алёна Сухаверская саставіла сцэнарый святочнай праграмы "Вечарына на Піліпаўку". Ганна Рымдзёнак, якая выконвала ў тэатралізацыі ролю гаспадыні, была апранутая менавіта ў распрацаваны ёю і шаркаўшчынскімі майстрамі касцюм. Пры падвядзенні вынікаў конкурсу журы прысудзіла шаркаўчанам трэцяе месца ў намінацыі "рэканструкцыя рэгіянальнага строю", а ў якасці падарунка уручана швейная машынка.

В. ДУБОЎСКАЯ,
намеснік дырэктара раённага Цэнтра культуры