Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
23 февраля 2017
У мінулым годзе паміж Шаркаўшчынскай дзіцячай школай мастацтваў, Шпогскімі (Латвійская рэспубліка) музычнай і мастацкай дзіцячымі школамі падпісана пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве
У мінулым годзе паміж Шаркаўшчынскай дзіцячай школай мастацтваў, Шпогскімі (Латвійская рэспубліка) музычнай і мастацкай дзіцячымі школамі падпісана пагадненне аб узаемным супрацоўніцтве. Дзеці з Латвіі былі запрошаны ў 2016 годзе для сумеснага пленэру ў Шаркаўшчыне. Нашы вучні таксама наведвалі сваіх сяброў у Шпогах.
Сёлета вучаніцы мастацкага аддзялення Шаркаўшчынскай ДШМ Юлія Ліпская, Паліна Мялешка, Паліна Ліманоўская, Віялета Булаўская, Ксенія Цімафеева і Паліна Грашчанка разам з выкладчыкам Марынай Пятроўнай Ліпскай прынялі ўдзел у міжнародным паказе нетрадыцыйнай моды “Орнамент в жизнь свою вплетаю”, які прайшоў у горадзе Шпогі. Дзеці дэманстравалі адзенне, пашытае з самых розных матэрыялаў — плёнкі, шпалераў, газет, кавалкаў тканіны. Дарэчы, Шаркаўшчынская дзіцячая школа мастацтваў адзіная ўстанова культуры з Беларусі, якая прыняла ўдзел у гэтым мерапрыемстве. Астатнія школы прадстаўлялі Латвійскую рэспубліку.
Сяргей РАЙЧОНАК