Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
10 февраля 2021
У чарговы раз наш раён з рабочым візітам наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў.
У чарговы раз наш раён з рабочым візітам наведаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Матвееў.
Уладзімір Сямёнавіч правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян Лужкаўскага сельскага Савета.
На прыём да дэпутата прыйшлі прадстаўнікі сферы медыцыны аграгарадка Лужкі. Мясцовая бальніца сястрынскага догляду ўведзена ў эксплуатацыю ў 1990 годзе і з таго часу перыядычна праводзіцца толькі касметычны рамонт. На самой жа справе будынак установы аховы здароўя патрабуе капітальнага рамонту.
У сувязі з тым, што насельніцтва аграгарадка і навакольных вёсак змяншаецца, у іх пражывае значная колькасць састарэлых грамадзян, паўстае пытанне аб пераводзе ўстановы аховы здароўя ў катэгорыю хоспісу. Хоспіс — медыка-сацыяльная ўстанова для аказання паліатыўнай (паляпшэнне якасці жыцця пацыентаў) дапамогі невылечным хворым (пераважна анкалагічным) у апошняй стадыі захворвання.
Разам з тым рамонту патрабуе і прылеглая да ўстановы аховы здароўя тэрыторыя. У прыватнасці, асфальта-бетоннае пакрыццё пад’яздных шляхоў, дарожак.
Уладзімр Сямёнавіч уважліва выслухаў прысутных, паабяцаў дэталёва разабрацца па кожным пытанні і абавязкова аказаць садзейнічанне ў вырашэнні праблем, якія маюцца ў Лужкаўскай бальніцы сястрынскага догляду.
Сяргей РАЙЧОНАК.