predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Уладзімір Матвееў: трэба заўсёды ісці насустрач людзям

24 сентября 2021

Уладзімір Матвееў: трэба заўсёды ісці насустрач людзям

23 верасня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Сямёнавіч Матвееў правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян у райвыканкаме.

23 верасня член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар камунальнага праектна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства “Віцебскаблдарбуд” Уладзімір Сямёнавіч Матвееў правёў “прамую тэлефонную лінію” і прыём грамадзян у райвыканкаме.

На прыёме прысутнічалі таксама намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Пятровіч Шынкевіч, кіраўнік спраў райвыканкама Вольга Аляксандраўна Малюгіна і дырэктар ДРБУ № 131 Вячаслаў Васільевіч Гарбузаў. Амаль усе звароты, з якімі звярталіся да Уладзіміра Сямёнавіча грамадзяне, закраналі тэму стану пакрыцця асфальта-бетонных і пясчана-гравійных дарог, мастоў. Але былі і іншыя пытанні.

Адно з тэлефанаванняў паступіла ад жыхара гарадскога пасёлка, трэнера Шаркаўшчынскай ДЮСШ Ігара Афанасьевіча Іванова. Яго даўно хвалюе пытанне будаўніцтва ў раённым цэнтры фізкультурна-аздараўленчага комплексу, дзе маглі б займацца спортам не толькі дзеці, падлеткі і моладзь, але і людзі сярэдняга і сталага ўзросту. Па словах Ігара Афанасьевіча, пад гэтыя мэты можна было б скарыстаць будынак былой кацельні, які знаходзіцца побач з сярэдняй школай № 1.

Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Пятровіч Шынкевіч сказаў, што плануецца будаўніцтва фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў мікрараёне ПМК-51. Але гэта справа не можа быць вырашана ў бліжэйшым будучым па аб’ектыўных прычынах. Уладзімір Сямёнавіч паабяцаў дэталёва вывучыць дадзенае пытанне і даць грунтоўны адказ Ігару Афанасьевічу Іванову.

— У многім, дзякуючы “прамым тэлефонным лініям” і прыёмам грамадзян, вырашаюцца праблемы, з якімі сутыкаюцца жыхары, — падкрэсліў Уладзімір Сямёнавіч Матвееў. — Трэба заўсёды ісці насустрач людзям, каб дапамагчы пераадолець складаныя жыццёвыя сітуацыі. Менавіта на гэта і накіравана работа прадстаўнікоў улады раённага, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.