predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-гадоваму юбілею са дня 
ўтварэння каміссіі па справах непаўналетніх прайшло ў Шаркаўшчынскай 
сярэдняй школе № 1

26 января 2018

Урачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-гадоваму юбілею са дня ўтварэння каміссіі па справах непаўналетніх прайшло ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1

24 студзеня ў актавай зале Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-гадоваму юбілею са дня ўтварэння каміссіі па справах непаўналетніх. На свята запрасілі ўсіх, хто сёння ўваходзіць у склад КСН Шаркаўшчынскага райвыканкама, а таксама людзей, якія займаліся гэтай справай у мінулыя гады. У зале прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ветэраны працы, дырэктары і загадчыкі ўстаноў адукацыі, педагогі сацыяльныя, педагогі-псіхолагі, медыцынскія работнікі і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.

24 студзеня ў актавай зале Шаркаўшчынскай сярэдняй школы № 1 адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-гадоваму юбілею са дня ўтварэння каміссіі па справах непаўналетніх. На свята запрасілі ўсіх, хто сёння ўваходзіць у склад КСН Шаркаўшчынскага райвыканкама, а таксама людзей, якія займаліся гэтай справай у мінулыя гады. У зале прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, пракуратуры, а таксама аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ветэраны працы, дырэктары і загадчыкі ўстаноў адукацыі, педагогі сацыяльныя, педагогі-псіхолагі, медыцынскія работнікі і супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў.

Падчас правядзення ўрачыстага мерапрыемства ў Шаркаўшчынскай СШ № 1 у цэнтры ўвагі былі асобы, якія шмат гадоў і сіл аддалі рабоце ў камісіі, а таксама тыя, хто абараняе інтарэсы дзяцей і падлеткаў ў цяперашні час. На тэрыторыі нашага раёна камісію па справах непаўналетніх у розныя гады ўзначальвалі Іван Сямёнавіч Шчарбакоў, Макар Дарафеевіч Іваноў, Мікалай Аляксеевіч Макаранка, Галіна Фёдараўна Волах, Аляксандр Аляксандравіч Цітовіч. Сёння старшынёй камісіі па справах непаўналетніх з’яўляецца Юрый Анатольевіч Васілеўскі.

У 1972 годзе была ўведзена пасада сакратара камісіі па справах непаўналетніх, а да гэтага часу на дабравольных асновах пытаннямі абароны правоў непаўналетніх займаліся Мая Васільеўна Гінько, Фёдар Аляксандравіч Мураўскі. Пасаду намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама ў розны перыяд часу займалі Галіна Генадзьеўна Седзюкевіч, Валянціна Іванаўна Лемяшэўская, Таццяна Пятроўна Траба, Таццяна Вітальеўна Малыш. Сёння на гэтым адказным участку работы працуе Марыя Пратасьеўна Фёдарава. З удзячнасцю была адзначана работа прадстаўнікоў розных аддзелаў і служб. У іх ліку былыя інспектары інспекцыі па справах непаўналетніх раённага аддзела ўнутраных спраў Ганна Фёдараўна Дзіковіч і Мікалай Яўгенавіч Зубовіч, а таксама супрацоўнікі міліцыі, якія сёння ў райаддзеле праводзяць работу з непаўналетнімі — Іван Іосіфавіч Пачкоўскі і Іван Віктаравіч Мацкевіч. Успомнілі медыкаў, якія займаюцца аховай здароўя дзяцей на тэрыторыі нашага раёна. Гэта Вольга Ігнацьеўна Прозарава (зараз на заслужаным адпачынку), Святлана Леанідаўна Магалінскя, Вера Раманаўна Юркевіч, Таццяна Аляксандраўна Прыстаўка. Вельмі адказны ўчастак і ў спецыялістаў сектара па ахове дзяцінства. Асабліва была адзначана праца Уладзіміра Сцяпанавіча Пармона, Марыі Аляксандраўны Зайцавай, Аксаны Георгіеўны Пастушковай.

З нагоды 100-гадовага юбілею камісіі па справах непаўналетніх з найлепшымі пажаданнямі да ўсіх прысутных звярнуўся намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта, старшыня КСН на тэрыторыі нашага раёна Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Падзякі старшыні раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу і асабісты ўклад у прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх і ў сувязі са 100 гадовым юбілеем КСН Юрый Анатольевіч уручыў ветэранам, заслужаным работнікам камісіі Галіне Генадзьеўне Седзюкевіч і Данііле Уладзіміраўне Жынгель, настаўніцы Радзюкоўскай базавай школы Валянціне Іванаўне Лемяшэўскай, намесніку загадчыка Шаркаўшчынскага яслі-сада № 5 Вользе Анатольеўне Сініца і педагогу сацыяльнаму Шаркаўшчынскай СШ № 2 Наталлі Чаславаўне Фёдаравай. Каштоўнымі падарункамі ў гэты дзень былі ўзнагароджаны настаўніца Шаркаўшчынскай СШ № 2 Валянціна Алегаўна Смулько і метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Аксана Георгіеўна Пастушкова.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.