predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Урачыстае пасяджэнне

3 марта 2017

Урачыстае пасяджэнне

2 сакавіка ў Шаркаўшчынскім РАУС прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю беларускай міліцыі. Ва ўрачыстасці прыняў удзел старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама М.І.Баговіч.

2 сакавіка ў Шаркаўшчынскім РАУС прайшло ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае 100-годдзю беларускай міліцыі. Ва ўрачыстасці прыняў удзел старшыня Шаркаўшчынскага райвыканкама М.І.Баговіч.

У Шаркаўшчыне раённае аддзяленне народнага камісарыята ўнутраных спраў па Віленскай вобласці было створана ў маі 1940 года. За мінулыя дзесяцігоддзі шмат што змянілася ў структуры праваахоўных органаў. Нязменным засталіся толькі асноўныя функцыі, якія, як і многа год назад, так і цяпер, выконваюць людзі ў пагонах — стаяць на абароне правоў, свабоды і законных інтарэсаў грамадзян.

Шаркаўшчынскі раённы аддзел унутраных спраў сёння — гэта шаснаццаць структурных яго падраздзяленняў. Адным з лепшых у вобласці і краіне лічыцца аддзяленне крымінальнага вышуку. У іх высокія паказчыкі раскрывальнасці злачынстваў. Нядаўна аддзяленне крымінальнага вышуку Шаркаўшчынскага РАУС заваявала дыплом 1-й катэгорыі і пераходны прыз імя Паўла Каралёва за вернасць службе крымінальнаму вышуку і высокае майстэрства ў аператыўна-пошукавай дзейнасці па выніках работы за 2016 год.

Сяргей РАЙЧОНАК