Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
16 февраля 2016
15 лютага каля помніка воінаў-інтэрнацыяналістаў сабраліся ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, прадстаўнікі раённай улады і грамадскіх арганізацый, каб ушанаваць светлую памяць аб загінуўшых, каб аддаць даніну павагі выжыўшым салдатам той вайны. Прывітальны адрас ад імя кіраўніка раёна Мікалая Ірынархавіча Баговіча воінам-інтэрнацыяналістам зачытаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі.
15 лютага каля помніка воінаў-інтэрнацыяналістаў сабраліся ўдзельнікі баявых дзеянняў у Афганістане, прадстаўнікі раённай улады і грамадскіх арганізацый, каб ушанаваць светлую памяць аб загінуўшых, каб аддаць даніну павагі выжыўшым салдатам той вайны. Прывітальны адрас ад імя кіраўніка раёна Мікалая Ірынархавіча Баговіча воінам-інтэрнацыяналістам зачытаў намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Да прысутных звярнуліся начальнік групы тэрытарыяльнай абароны Глыбоцкага аб’яднання раённага ваеннага камісарыята Віктар Сяргеевіч Заяц, старшыня раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Леанід Іванавіч Зубовіч і старшыня раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане” Васілій Савіч Протас. Вянкі і чырвоныя гваздзікі ляглі да помніка. Кожны воін-афганец запаліў і паставіў побач лампадку, як сімвал памяці і смутку аб загінуўшых баявых таварышах.
Працягам мерапрыемства сталі сустрэчы воінаў-інтэрнацыяналістаў з вучнёўскімі і педагагічнымі калектывамі ў сярэдніх школах №1 і №2 райцэнтра. Былыя салдаты расказвалі пра службу ў далёкай паўднёвай краіне, тлумачылі, за што атрымалі баявыя ўзнагароды, дзяліліся ўспамінамі, якія пакінулі глыбокі, незабыўны след у іх памяці. Вучні, у сваю чаргу, падрыхтавалі для гасцей музычныя нумары, чыталі вершы, тэматыкай якіх і стала вайна 1979—1989 гадоў у Афганістане.