predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

6 июля 2015

Увага – пажаранебяспечнае становішча

Апошнім часам на тэрыторыі Беларусі ўсталявалася сухое, цёплае надвор’е. Гэта, у сваю чаргу, істотна паўплывала на пажаранебяспечнае становішча, асабліва ў лясах. Старшыня райвыканкама М. І. Баговіч падпісаў распараджэнне аб прыняцці мер у сувязі з пажаранебяспечным становішчам. У малой зале райвыканкама прайшло пасяджэнне раённага штаба пад кіраўніцтвам намесніка старшыні райвыканкама М. Г. Ясюкевіча, на якім былі ўзняты пытанні падрыхтаванасці арганізацый, устаноў і сельгаспрадпрыемстваў да ліквідацый узгаранняў. Кіраўнікам сельгаспрадпрыемстваў пастаўлена задача арганізаваць абкос пляцовак, дзе складзіруюцца грубыя кармы. Неабходна правесці абворванне сціртаў, якія знаходзяцца на ўскрайках палёў і каля аўтадарог. Такую ж работу трэба выканаць каля збожжаскладаў, месцаў, дзе захоўваюцца паліва і ўдабрэнні.

Раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, а таксама ляснічым Полаўскага, Германавіцкага, Лужкаўскага, Новапагосцкага і Іёдскага лясніцтваў трэба кантраляваць тэрыторыю дзяржаўнага ляснога фонду падчас святочных і выхадных дзён.

Аляксандр БАРЫЛА