Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
2 июня 2016
У ліку тых, каму прысуджаны медаль “70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў” — жыхар нашага гарадскога пасёлка, ветэран-франтавік і добра вядомы ў нашым раёне чалавек, які ў далёкім 1945-м прынёс народу перамогу, Фёдар Іванавіч Накоўнікаў.
У ліку тых, каму прысуджаны медаль “70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў” — жыхар нашага гарадскога пасёлка, ветэран-франтавік і добра вядомы ў нашым раёне чалавек, які ў далёкім 1945-м прынёс народу перамогу, Фёдар Іванавіч Накоўнікаў. У гады вайны ён змагаўся з ворагам у саставе войскаў 2-га Украінскага фронту. Служыў у палкавой разведцы, не раз рызыкаваў жыццём, быў паранены, пасля праходзіў службу ў танкавых войсках. Начальнік абасобленай групы Шаркаўшчынскага раёна ваеннага камісарыята Глыбоцкага і Шаркаўшчынскага раёнаў, капітан Дзмітрый Фёдаравіч Жораў і старшыня раённага савета ветэранаў Галіна Мікалаеўна Філатава павіншавалі ветэрана і ўручылі яму заслужаную ўзнагароду – медаль “70 гадоў вызвалення Украіны ад фашысцкіх захопнікаў” і адпаведнае пасведчанне за подпісам Прэзідэнта Украіны.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ