predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Узнагарода за шматгадовую і бездакорную працу

30 ноября 2016

Узнагарода за шматгадовую і бездакорную працу

Перад пачаткам пасяджэння раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Падзяку старшыні райвыканкама галоўнаму бухгалтару адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-Агра” Зоі Мікалаеўне Пажарскай за шматгадовую і бездакорную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу.

Перад пачаткам пасяджэння раённага выканаўчага камітэта кіраўнік раёна Мікалай Ірынархавіч Баговіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў Падзяку старшыні райвыканкама галоўнаму бухгалтару адкрытага акцыянернага таварыства “Ельня-Агра” Зоі Мікалаеўне Пажарскай за шматгадовую і бездакорную працу ў сістэме аграпрамысловага комплексу. За гады работы ў дадзенай галіне Зоя Мікалаеўна неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі і падзячнымі лістамі ад кіраўніцтва сельгаспрадпрыемства і раёна. Сёлета на святкаванні Дня работнікаў сельскай гаспадаркі ў г.п. Шаркаўшчына жанчына атрымала Ганаровую грамату упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама.

— Вельмі прыемнай нечаканасцю для мяне было атрымаць Падзяку старшыні райвыканкама з рук Мікалая Ірынархавіча Баговіча, — сказала нам Зоя Мікалаеўна. — Гэта адзін з лепшых падарункаў да майго юбілею.

Сяргей РАЙЧОНАК