predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Узнагароды лепшым работнікам камбіната бытавого абслугоўвання

30 марта 2016

Узнагароды лепшым работнікам камбіната бытавого абслугоўвання

27 сакавіка работнікі сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва адзначылі сваё прафесійнае свята. У сувязі з гэтай падзеяй у Шаркаўшчынскім КБА адбыўся ўрачысты сход, падчас якога шчырыя словы віншаванняў гучалі ў адрас усяго калектыву, а лепшым работнікам прадпрыемства былі ўручаны ўзнагароды.

27 сакавіка работнікі сферы бытавога абслугоўвання насельніцтва адзначылі сваё прафесійнае свята. У сувязі з гэтай падзеяй у Шаркаўшчынскім КБА адбыўся ўрачысты сход, падчас якога шчырыя словы віншаванняў гучалі ў адрас усяго калектыву, а лепшым работнікам прадпрыемства былі ўручаны ўзнагароды. 2015 год для сферы бытавога абслугоўвання раёна прайшоў даволі паспяхова і сярод прадпрыемстваў бытавой сферы Віцебскай вобласці Шаркаўшчынскі КБА выглядае дастойна. Па выніках работы за мінулы год дырэктару РКБА і ўсяму калектыву аб’яўлена Падзяка старшыні Віцебскага абласнога камітэта М.М. Шарстнёва. Шчырых слоў удзячнасці і высокай ацэнкі заслугоўвае дзейнасць многіх супрацоўнікаў камбіната. У іх ліку Валерый Цеафілавіч Кавалёнак, які ўжо амаль 27 гадоў працуе на прадпрыемстве фатографам. За шматгадовую плённую працу і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў ён узнагароджаны Ганаровай граматай Міністэрства гандлю Рэспублікі Беларусь (гэта самая высокая ўзнагарода ў сістэме бытавых паслуг). Ганаровай граматай упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці ўзнагароджана закройшчык Марыя Валяр’янаўна Райчонак. Імя Вольгі Альфрэдаўны Яндульскай, галоўнага бухгалтара РКБА, занесена на Дошку гонару упраўлення бытавога абслугоўвання насельніцтва Віцебскай вобласці, а імя Аляксандра Георгіевіча Чарняўскага, вадзіцеля прадпрыемства, будзе занесена на Дошку гонару Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта.

Прыёмшчыку заказаў Галіне Пятроўне Казлоўскай, галоўнаму інжынеру Святлане Валер’еўне Кірычэнка, майстру па сялу Ларысе Васільеўне Паляк, закройшчыку Галіне Леанідаўне Палюховіч, прыёмшчыку заказаў комплекснага прыёмнага пункта аграгарадка Лужкі Святлане Анатольеўне Сайкоўскай аб’яўлены Падзякі Шаркаўшчынскага камбіната бытавога абслугоўвання. На Дошку Гонару Шаркаўшчынскага РКБА занесены імёны абуўшчыка Юрыя Гранцікавіча Давідзяна, цырульніка Галіны Антонаўны Шышко, краўца Марыны Уладзіміраўны Шчарбаковай і прыёмшчыка заказаў КПП Більдзюгі Наталлі Вячаславаўны Туронак.Па рэзультатах эканамічных спаборніцтваў за высокі ўзровень прафесійнага майстэрства ўзнагароджаны лепшы цырульнік – Марына Фёдараўна Баранава, лепшы кравец – Аксана Віктараўна Кавалеўская і лепшы прыёмшчык заказаў сельскіх комплексных прыёмных пунктаў — Інна Ігнацьеўна Шышковіч (аграгарадок Германавічы). У сувязі з прафесійным святам за шматгадовую, добрасумленную працу каштоўныя падарункі атрымалі супрацоўнікі калектыву, якія ў гэтым годзе будуць адзначаць юбілей сваёй працоўнай дзейнасці на камбінаце. Гэта Галіна Антонаўна Шышко, Марына Фёдараўна Баранава, Алена Васільеўна Нікіфарава, Вольга Уладзіміраўна Рагачэўская, Марыя Усцінаўна Пяцько, Вольга Валер’еўна Морхат і Наталля Алегаўна Аліхвер.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ