predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Узнагароды лепшым работнікам службы

29 марта 2017

Узнагароды лепшым работнікам службы

26 сакавіка работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. Падчас урачыстай цырымоніі, якая праходзіла напярэдадні ў актавай зале УКП ЖКГ, лепшыя работнікі прадпрыемства атрымалі ўзнагароды.

26 сакавіка работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна адзначылі сваё прафесійнае свята. Падчас урачыстай цырымоніі, якая праходзіла напярэдадні ў актавай зале УКП ЖКГ, лепшыя работнікі прадпрыемства атрымалі ўзнагароды.

Калектыў камунальнай службы раёна напярэдадні іх прафесійнага свята павіншавалі старшыня раённага выканаўчага камітэта Мікалай Ірынархавіч Баговіч, яго намеснік Валерый Венядзіктавіч Казлоўскі, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктававіч Малюгін і дырэктар УКП ЖКГ Васілій Іванавіч Бягун. Лепшым работнікам галіны яны ўручылі ўзнагароды і падзякавалі ўсяму калектыву жыллёва-камунальнай гаспадаркі раёна за іх няпростую добрасумленную працу, за цярпенне і гатоўнасць працаваць для людзей і за разуменне таго, што ад іх дзейнасці ў вялікай ступені залежыць настрой шаркаўчан, іх камфорт і душэўны спакой.

У ліку лаўрэатаў ганаровага звання “Чалавек года Шаркаўшчыны-2016” адзначаны вадзіцель УКП ЖКГ Сяргей Анатольевіч Ракітка. Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджаны галоўны бухгалтар УКП ЖКГ Лілія Эдуардаўна Крук, кветкавод Наталля Аляксееўна Конах. Ганаровымі граматамі упраўлення ЖКГ Віцебскага аблвыканкама – інжынер па ахове працы Валянціна Юліянаўна Бахір і дыспетчар Святлана Мікалаеўна Горава. Ганаровыя граматы Шаркаўшчынскага райвыканкама атрымалі майстар участка Аляксандр Сяргеевіч Каплуноўскі і сакратар-машыністка Таццяна Мар’янаўна Фёдарава. Падзякамі старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама ўзнагароджаны касір бані Алена Мар’янаўна Казловіч і рабочы па добраўпарадкаванні населеных пунктаў Сяргей Аляксандравіч Шыман. Граматамі УКП ЖКГ адзначаны старшая горнічная Іна Віктараўна Міларадава, горнічная Зоя Сямёнаўна Арэшкава, слесар-рамонтнік Валянцін Георгіевіч Касцюкевіч, слесар аварыйна-аднаўленчых работ Пётр Антонавіч Бялінскі,страхар па рулонных стрэхах Андрэй Васільевіч Якаўлеў, машыніст кацельнай Юрый Аранцінавіч Зубаў, апальшчык Іван Раманавіч Шэнда, машыніст кацельнай Юрый Мечыслававіч Аляхновіч, кладаўшчык Марыя Іванаўна Лагун, майстар участка водна-каналізацыйнай гаспадаркі Сяргей Вячаслававіч Кулеш, майстар участка “Гарадзец” Уладзімір Мікалаевіч Юхноўскі, юрысконсульт Вольга Іванаўна Вецюгова, галоўны інжынер Аляксей Уладзіміравіч Чупроў, майстар участка аўтатранспарту Юрый Мікалаевіч Аржанік. Акрамя гэтага, лепшыя работнікі

УКП ЖКГ атрымалі ўзнагароды і ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ.