Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
1 апреля 2014
У многіх арганізацыях і прадпрыемствах нашага раёна дзейнічаюць пярвічныя арганізацыі раённага таварыства выратавання на вадзе.
У многіх арганізацыях і прадпрыемствах нашага раёна дзейнічаюць пярвічныя арганізацыі раённага таварыства выратавання на вадзе. Іх асноўная задача — прафілактыка няшчасных здарэнняў на вадзе і прапаганда бяспечных паводзін. На адным з пасяджэнняў у райвыканкаме старшыня таварыства выратавання на вадзе Уладзімір Валер’евіч Катовіч выканаў прыемную місію і ўручыў Ганаровую грамату абласной арганізацыі Таварыства выратавання на вадзе намесніку начальніка землеўпарадкавальнай службы райвыканкама Андрэю Шынкевічу, падзячныя лісты старшыні праўлення райспажыўтаварыства Наталлі Пятровай і дырэктару ПМК-68 Анатолію Хліманкову. У дадзеных установах і арганізацыях прафілактычная работа па папярэджанні няшчасных здарэнняў на вадзе праводзіцца на высокім узроўні.
Андрэй БУРЭЦ