Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
22 декабря 2017
Падчас сумеснага пасяджэння прэзідыўма Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло 22 снежня, былі ўзнагароджаны банкаўскія работнікі.
Падчас сумеснага пасяджэння прэзідыўма Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў і Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта, якое прайшло 22 снежня, былі ўзнагароджаны банкаўскія работнікі.
Ганаровая грамата Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу, асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё Віцебскай вобласці і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці вобласці ўручана дырэктару ЦБУ № 224 ААТ “ААБ Беларусбанк” Галіне Іванаўне Бондар.
Галоўны спецыяліст сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу дадзенай банкаўскай установы Святлана Вячаславаўна Рудак узнагароджана Ганаровай граматай Шаркаўшчынскага раённага Савета дэпутатаў за шматгадовую добрасумленную працу.
Ганаровая грамата Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта за шматгадовую добрасумленную працу ў банкаўскай сістэме раёна ўручана галоўнаму спецыялісту сектара рознічнага і карпаратыўнага бізнесу ЦБУ № 224 ААТ “ААБ Беларусбанк” Анне Эдуардаўне Ракоца.
Сяргей РАЙЧОНАК