predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Узнагароджаны “тысячнікі”

30 августа 2016

Узнагароджаны “тысячнікі”

Жніво 2016 года сапраўды стала “бітвай за ўраджай”. Тым не менш, сумленныя адносіны да працы камбайнераў, вадзіцеляў і механізатараў, якія нягледзячы на ліпеньскія і жнівеньскія дажджы знаходзілі пагодныя дні і выводзілі без прамаруджвання тэхніку ў поле, дазволілі выратаваць ураджай зерневых.

Жніво 2016 года сапраўды стала “бітвай за ўраджай”. Тым не менш, сумленныя адносіны да працы камбайнераў, вадзіцеляў і механізатараў, якія нягледзячы на ліпеньскія і жнівеньскія дажджы знаходзілі пагодныя дні і выводзілі без прамаруджвання тэхніку ў поле, дазволілі выратаваць ураджай зерневых. Па аператыўнай інфармацыі, лідарам сярод камбайнераў па намалотах з упэўненым адрывам ад астатніх ідзе Мікалай Ліпскі з ААТ “Даватарскі”. І вось менавіта яму першаму ў раёне 28 жніўня “пакарыўся” тысячны рубеж — малады камбайнер адправіў у дзяржаўныя засекі 1.025 тон зерня. З гэтай нагоды павіншаваць перадавіка прама ў поле накіраваліся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў І. В. Малюгін і старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Л. І. Зубовіч. Камбайны працавалі каля вёскі Амбросенкі — абмалочвалі ўчастак пшаніцы. Таму падчас выгрузкі чарговага бункера Мікалай Ліпскі атрымаў з рук І. В. Малюгіна дыплом Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, а таксама каштоўныя падарункі за сваю добрасумленную працу.

Грамату Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі, каштоўныя падарункі атрымаў і вадзіцель ААТ “Ельня-Агра” Віктар Красько. Ён таксама перайшоў тысячны рубеж у перавозе зерня ад камбайнаў. Віктар ужо адзінаццаць год працуе на МАЗе, але аўтамабіль заўсёды знаходзіцца ў спраўным стане.

— Калі не будзеш сачыць за тэхнікай, то і такіх вынікаў у працы не будзе, — кажа вадзіцель. — Тым больш, што ўборачная кампанія заўсёды самы адказны перыяд для хлебаробаў. І ад таго, як своечасова спрацуе тэхніка на адвозе збожжа, ў пэўнай меры залежыць наш агульны вынік.

Сяргей РАЙЧОНАК