Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
12 февраля 2016
Дзень Святога Валянціна, які па традыцыі адзначаецца 14 лютага, з'яўляецца адным з самых любімых зімовых святаў і ў шаркаўшчынскай моладзі. Напярэдадні дня ўсіх закаханых у школах нашага раёна праходзіла ўсебеларуская акцыя "За любімую Беларусь", ініцыятарам правядзення якой выступае Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі.

- У рамках гэтай акцыі ў школьнікаў з'явілася магчымасць зрабіць "валянцінку" і напісаць на ёй свае пажаданні любімаму музыканту, артысту, спартсмену, вядучаму тэлебачання і г. д., паведаміла першы сакратар Шаркаўшчынскага райкама БРСМ Юлія Протас. — Для гэтай мэты ў нашым раённым камітэце была размешчана спецыяльная паштовая скрыня "Валянцінка майму куміру". І, трэба адзначыць, вучні прынялі ў акцыі актыўны ўдзел. Прыгожыя "валянцінкі" з найлепшымі пажаданнямі сваім кумірам Максу Каржу, Дзмітрыю і Георгію Калдунам, Дар'і Домрачавай падрыхтавалі вучні Більдзюжскай, Германавіцкай, Лужкаўскай сярэдніх школ, Радзюкоўскай базавай школы, а таксама дзяўчынкі Шаркаўшчынскай СШ № 1 Вікторыя Маслоўская, Ірына Смірнова, Аляксандра Шышковіч, якія стварылі вельмі прыгожыя кампазіцыі пад кіраўніцтвам сваіх педагогаў, настаўніц працоўнага навучання Таццяны Станіславаўны Бука і Алы Чаславаўны Рабіза. Елізавета Гернат і Дар'я Цярэнцьева з Іёдскай ДС-СШ, Аліна Якімовіч з Зоркаўскай БШ, а таксама вучаніцы Шаркаўшчынскай СШ № 1
Маргарыта Аніська, Вікторыя Іванова і Паліна Ліманоўская стварылі свае арыгінальныя "валянцінкі" самастойна. Усе самыя цікавыя і з густам аформленыя пажаданні будуць перададзены адрасатам праз Цэнтральны камітэт БРСМ. Дзякуй усім за актыўны ўдзел у акцыі.
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ