predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Вечар памяці воінаў-афганцаў «Пакуль мы памятаем — мы жывём»

16 февраля 2021

Вечар памяці воінаў-афганцаў «Пакуль мы памятаем — мы жывём»

32 гады аддзяляюць нас ад таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, выканаўшы свой інтэрнацыянальны абавязак.

32 гады аддзяляюць нас ад таго дня, калі апошні савецкі салдат пакінуў тэрыторыю Дэмакратычнай Рэспублікі Афганістан, выканаўшы свой інтэрнацыянальны абавязак. Гэтай даце быў прысвечаны вечар успамінаў, які прайшоў у раённым Цэнтры культуры для воінаў-афганцаў 15 лютага. Кожнаму з былых салдат савецкай арміі было што ўспомніць з тых часоў, расказаць пра гады службы і ваеннага ліхалецця пад палаючым небам Афганістана.

Шмат успамінаў гучала ў той вечар з вуснаў воінаў-афганцаў. Яны расказвалі пра час, калі служылі ў Афганістане, пра сяброў і саслужыўцаў, пра моманты з жыцця, якія назаўсёды засталіся ў сэрцах кожнага з іх. Для воінаў-афганцаў песні спявалі Мікалай Марозаў і Уладзімір Радзюк, уласны верш прачытаў удзельнік народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак” Віктар Лагун. На вечары таксама прысутнічалі намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрый Васілеўскі, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Людміла Стома, першы сакратар райкама БРСМ Вераніка Кавалеўская, настаяцель царквы іконы Божай Маці “Усіх смуткуючых Радасць” протаіерэй Віктар Валашчук. Памятнае мерапрыемства прайшло дзякуючы падтрымцы раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын”.

Сяргей РАЙЧОНАК.