predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Вечар сустрэчы выпускнікоў прайшоў у СШ №1

9 февраля 2015

Вечар сустрэчы выпускнікоў прайшоў у СШ №1

Вечар сустрэчы школьных сяброў адбыўся 7 лютага ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1. Асноўная частка мерапрыемства праходзіла ў святочна ўбранай спартыўнай зале. Найбольшая ўвага арганізатараў свята ўдзялялася юбілейным выпускам школы — 1975, 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005 і 2010 гадоў.

Вечар сустрэчы школьных сяброў адбыўся 7 лютага ў Шаркаўшчынскай сярэдняй школе № 1. Асноўная частка мерапрыемства праходзіла ў святочна ўбранай спартыўнай зале. Найбольшая ўвага арганізатараў свята ўдзялялася юбілейным выпускам школы — 1975, 1980, 1985, 1990, 1995, 2000, 2005 і 2010 гадоў. Сярод прысутных былі і выпускнікі мінулага 2014 года — учарашнія вучні, якія сёння ўжо студэнты, дружным гуртом прыйшлі на сваю першую сустрэчу з сябрамі, з настаўнікамі, са школай. — Школа — гэта, бадай адзінае месца, дзе ўсе мы можам сустрэцца са сваім дзяцінствам і юнацтвам, — з такімі словамі звярнуўся да прысутных дырэктар і адначасова выпускнік СШ № 1 1977 года Сяргей Рафаілавіч Ганебны. — Мне вельмі прыемна, што такое мноства выпускнікоў прыйшло на сённяшняе свята. Давайце ж разам адправімся ў мінулае і правядзём урок-успамін “Как молоды мы были… Как молоды сейчас”. Вядучыя са сцэны па чарзе называлі юбілейныя выпускі. Нагадалі імёны і прозвішчы тых настаўнікаў, хто ў розныя гады даў пуцёўку ў дарослае жыццё сваім выпускнікам. Сярод іх класныя кіраўнікі — Тамара Бука, Станіслаў і Зінаіда Таўкіні, Антаніна Іванова, Мікалай Манкевіч, Леанід Сігнаедаў, Ядзвіга Чарвінская, Алена Бурчык, Валянціна Траба, Марыя Баговіч, Соф’я Міхайлава, Сяргей Рабіза, Альдона Палялейка, Васа Салак, Людміла Шаблоўская, Галіна Сікора, Валерый Бука, Алена Шпаковіч, Галіна Качан, Ала Сікора, Ганна Абаровіч, Лілія Касарэўская, Раман Бацвінёнак, Антаніна Зубовіч і іншыя настаўнікі. Словы шчырай, сардэчнай удзячнасці ўсім педагогам СШ № 1 за іх нялёгкую працу ў справе выхавання дзяцей прагучалі з вуснаў выпускніка школы 1985 года, а зараз старшыні Шаркаўшчынскага раённага выканаўчага камітэта М. І. Баговіча. Кіраўнік раёна таксама ўручыў дырэктару школы С. Р. Ганебнаму падарачны сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару для навучальнай установы. Арганізатары свята падрыхтавалі цікавую і насычаную праграму. Гучала мноства песень, выконваліся танцавальныя нумары. Шквал апладысментаў выклікалі выступленні двух саставаў вакальна-інструментальных ансамбляў — вучнёўскага і настаўніцкага. У другім ВІА сам дырэктар школы ўмела і віртуозна акампаніраваў на бас-гітары. Хвілінай маўчання пад пранізлівыя гукі метранома прысутныя ўшанавалі светлую памяць тых настаўнікаў, каго больш няма побач, але хто назаўсёды застаўся жыць у сэрцах сваіх калег па працы, сённяшніх вучняў і выпускнікоў. Між тым жыццё працягваецца, як працягваецца і жыццё школы, пішацца дзень за днём яе летапіс. Пра гэта і спявалі разам арганізатары і ўдзельнікі вечара сустрэчы, выконваючы гімн роднай школы. Напрыканцы, як і заўсёды, выпускнікі прайшлі па школьных калідорах, наведалі класныя пакоі, пагутарылі з педагогамі. Некаторыя скарысталі выдатную магчымасць і пабывалі ў музеі гісторыі СШ № 1, экскурсію ў якім правяла разам з вучнямі настаўнік Марыя Хахолка. З цікавасцю многія разгядалі стэнд, дзе змешчаны фотаздымкі і кароткія біяграфічныя звесткі пра выпускнікоў школы, якія дасягнулі значных вышынь у шматлікіх галінах вытворчасці, навукі і мастацтва, сваімі імёнамі праславілі сярэднюю школу № 1 у нашай краіне і далёка за яе межамі.

Сяргей РАЙЧОНАК.