predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

26 июня 2014

Ветэраны атрымалі віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Перад 70-годдзем вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў у нашай краіне ўшаноўваюцца тыя, каму выпала перажыць нягоды Вялікай Айчыннай вайны, — ветэраны, работнікі тылу, вязні фашысцкіх лагераў.

Перад 70-годдзем вызвалення Беларусі ад фашысцкіх захопнікаў у нашай краіне ўшаноўваюцца тыя, каму выпала перажыць нягоды Вялікай Айчыннай вайны, — ветэраны, работнікі тылу, вязні фашысцкіх лагераў. 25 чэрвеня група ў складзе намесніка старшыні райвыканкама Юрыя Анатольевіча Васілеўскага, старшыні раённага Савета ветэранаў Галіны Мікалаеўны Філатавай і намесніка ваеннага камісара Шаркаўшчынскага раёна Віктара Сяргеевіча Зайца выканала адказную місію, наведаўшы ветэранаў і былых вязняў, якія пражываюць у гарадскім пасёлку. Пажылым людзям былі ўручаны віншавальныя лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, паштоўкі з віншаваннямі ад старшыні райвыканкама, у якасці прэзента імянны кубак з нанесеным на яго іх фотаздымкам, падарункі ад прадпрыемстваў, на якіх яны працавалі.  Тыя, хто па стане здароўя не зможа наведаць святочныя мерапрыемствы 29 чэрвеня, атрымалі юбілейныя медалі. Прадстаўнікі раённай улады віншавалі ветэранаў, жадалі добрага здароўя і запрашалі наведаць урачыстасці, якія пройдуць у гарадскім пасёлку ў святочныя дні.

Андрэй БУРЭЦ