Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
24 декабря 2021
Ад усяго сэрца віншуем вас з Раством Хрыстовым! Каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру, натхняе на міласэрныя ўчынкі, аб’ядноўвае сем’і, пабуджае шчыра і ўважліва адносіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.
Ад усяго сэрца віншуем вас з Раством Хрыстовым!
Каляднае свята дорыць людзям вялікую надзею і веру, натхняе на міласэрныя ўчынкі, аб’ядноўвае сем’і, пабуджае шчыра і ўважліва адносіцца да ўсіх, хто мае патрэбу ў дапамозе і клопаце.
Усім нам патрэбны мір і спакой, упэўненасць у заўтрашнім дні, добрыя адносіны з сябрамі, калегамі і суседзямі, таму так важна кожнаму з нас вучыцца ўзаемапаразуменню і прабачэнню.
Дарагія сябры! Верце ў цуды – і агні калядных свечак сагрэюць вашыя душы і сэрцы, напоўняць дамы гармоніяй, утульнасцю і дастаткам. Жадаем вам моцнага здароўя, шчасця і святочнай радасці!
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага выканаўчага камітэта
Д.М.Ламака
Старшыня Шаркаўшчынскага
раённага Савета дэпутатаў
У.С.Шпец