predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Віншаванні і падарункі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага Цэнтра ў межах акцыі “Нашы дзеці”

28 декабря 2017

Віншаванні і падарункі для выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага Цэнтра ў межах акцыі “Нашы дзеці”

У межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага Цэнтра напярэдадні Новага года наведалі старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская.

У межах рэспубліканскай акцыі “Нашы дзеці” выхаванцаў сацыяльна-педагагічнага Цэнтра напярэдадні Новага года наведалі старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў, дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Іван Канстанцінавіч Вазміцель, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Ігар Віктаравіч Малюгін і старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Таццяна Мікалаеўна Альшэўская. Госці, якіх тут заўсёды рады вітаць, прыйшлі павіншаваць дзяцей з каляднымі і навагоднімі святамі. Іван Канстанцінавіч у якасці падарунка перадаў установе тумбу пад тэлевізар. Ігар Віктаравіч уручыў пісьмовыя прыналежнасці, салодкія пачастункі. Таццяна Мікалаеўна ад райкама прафсаюза работнікаў АПК і ад пярвічных арганізацый сельгаспрадпрыемстваў “Даватарскі”, “Ельня-Агра” і “Буеўшчына” падарыла выхаванцам сацыяльна-педагагічнага Цэнтра сродкі асабістай гігіены.

Дзеці засталіся вельмі задаволеныя такімі падарункамі. Кіраўніцтва ўстановы шчыра падзякавала гасцям за вялікія ўвагу і клопат аб прадстаўніках падрастаючага пакалення.

Сяргей РАЙЧОНАК.