predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

11 августа 2014

Віншаванні прымалі першыя пераможцы раённага спаборніцтва на жніве

Па ўмовах аператыўнага працоўнага спаборніцтва, камбайнер, які першы намалаціў 500 тон збожжа, і вадзіцель, які столькі ж тон перавёз з поля на збожжаток, дастойныя ўшанавання. Аднымі з першых прымалі віншаванні працаўнікі хлебнай нівы КУВСП “Гарадзец”.

Па ўмовах аператыўнага працоўнага спаборніцтва, камбайнер, які першы намалаціў 500 тон збожжа, і вадзіцель, які столькі ж тон перавёз з поля на збожжаток, дастойныя ўшанавання. Аднымі з першых прымалі віншаванні працаўнікі хлебнай нівы КУВСП “Гарадзец”. Па ўмовах унутрыгаспадарчага працоўнага спаборніцтва вадзіцель МАЗ-555 Пётр Баркоўскі трымае лідарства. Намеснік дырэктара гаспадаркі па ідэалагічнай рабоце Наталля Катушонак уручыла Пятру Генрыхавічу пераходны чырвоны сцяжок і грашовую прэмію. 500 тон намалаціў камбайнер Аляксандр Морхат. Старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Гедзіён Буйка ўручыў стараннаму працаўніку Ганаровую грамату, грашовую прэмію, кепку і майку з лагатыпам Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Наталля Віктараўна ў сваю чаргу ўручыла падарункі ад дырэкцыі і прафсаюзнай арганізацыі гаспадаркі. Ударнікі атрымалі падарункі, а іх тэхніку ўпрыгожылі сцяжкі лідараў, каб іншыя бачылі, на каго раўняцца. А вось на адвозцы збожжа ад камбайнаў першым у раёне вызначыўся  вадзіцель з ААТ “Княж” Мікалай Сяліцкі. Ён таксама заслужыў узнагароду ад райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.

Кацярына СОСНА