Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
7 июля 2017
У другую нядзелю ліпеня віншаванні будуць прымаць супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шаркаўшчынскім раёне. Галоўны паказчык якасці іх работы — адлічэнні ў бюджэт, ад якіх напрамую залежыць утрыманне і абнаўленне медустаноў і устаноў адукацыі ў раёне, сацыяльная абарона грамадзян, фінансаванне культуры і спорту, своечасовая заработная плата бюджэтнікам, добраўпарадкаванне і многае іншае.
У другую нядзелю ліпеня віншаванні будуць прымаць супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Шаркаўшчынскім раёне. Галоўны паказчык якасці іх работы — адлічэнні ў бюджэт, ад якіх напрамую залежыць утрыманне і абнаўленне медустаноў і устаноў адукацыі ў раёне, сацыяльная абарона грамадзян, фінансаванне культуры і спорту, своечасовая заработная плата бюджэтнікам, добраўпарадкаванне і многае іншае. А таму асноўнымі задачамі прадстаўнікоў названай структуры па-ранейшаму застаюцца кантроль за выплатай юрыдычнымі і фізічнымі асобамі падаткаў у дзяржаўны бюджэт, выяўленне парушэнняў заканадаўства і правядзенне тлумачальнай работы сярод насельніцтва па пытаннях падаткаабкладання. На тэрыторыі нашага раёна з гэтымі задачамі паспяхова спраўляюцца супрацоўнікі інспекцыі па падатках і зборах па Шаркаўшчынскім раёне. На сённяшні дзень іх у калектыве 10 чалавек.
Начальнік інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Ірына Аляксандраўна Бурчык сардэчна павіншавала з прафесійным святам усіх супрацоўнікаў інспекцыі па падатках і зборах і асабліва ветэранаў падатковай службы нашага раёна:
— Вялікая падзяка ўсім супрацоўнікам падатковай інспекцыі, былым і сённяшнім, за высокі прафесіяналізм, адданасць прафесіі, за тое пачуццё адной вялікай сям’і, якое дапамагае ўсім нам ісці ў нагу з часам, паспяхова пераадольваць самыя складаныя задачы. Здароўя ўсім, дабрабыту, дастойнай аплаты працы і поспехаў у дасягненні пастаўленай мэты. Няхай праца прыносіць задавальненне, а жыццё заўсёды будзе напоўнена цікавымі, яркімі і прыемнымі падзеямі. Са святам вас, работнікі падатковых органаў!
Вольга ЧАРНЯЎСКАЯ