predsedatel2
Сергей Геннадьевич Кашмило

Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета

Мы рады приветствовать Вас на сайте Шарковщинского районного...

Режим работы
  • пн
  • вт
  • ср
  • чт
  • пт
  • сб
  • вс
8:00-13:00 | 14:00-17:00

Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Шарковщинский районный
исполнительный комитет

Віншаванні шаркаўчанам з Міжнародным днем паэзіі

22 марта 2016

Віншаванні шаркаўчанам з Міжнародным днем паэзіі

“Паэзія можа стаць адказам на самыя вострыя і глыбокія духоўныя пытанні сучаснага чалавека, але для гэтага неабходна прыцягнуць да яе як мага большае кола грамадства.” — гаворыцца ў рашэнні 30-й сесіі генеральнай канферэнцыі ЮНЭСКА. Прайшло гэта пасяджэнне 21 сакавіка 1999 года. Менавіта тады і было вырашана ў гэты дзень штогод адзначаць Міжнародны дзень паэзіі.

Не абмінулі сваёй увагай гэту дату і работнікі раённай бібліятэкі. Супрацоўнікі ўстановы культуры Таццяна Райчонак і Святлана Базарэвіч у цэнтры гарадскога пасёлка правялі акцыю “Кошык поўны вершаў”. Бібліятэкары сустракалі на вуліцы прахожых, заходзілі ў адміністрацыйныя памяшканні, арганізацыі і ўстановы і чыталі шаркаўчанам вершы нашых паэтаў-землякоў. Таксама жанчыны дарылі буклеты з інфармацыяй аб рабоце цэнтральнай бібліятэкі раёна і, канечне ж, вершы ў друкаваным варыянце ўдзельнікаў народнага літаратурна-музычнага аб’яднання “Світанак”.   Мэтай акцыі стала папулярызацыя роднага слова і беларускай паэзіі.

Сяргей РАЙЧОНАК