Меню
Председатель Шарковщинского районного исполнительного комитета
Приём обращений граждан и юридических лиц c 8.00
26 декабря 2018
22 снежня сваё прафесійнае свята ў раённым Цэнтры культуры адзначылі энергетыкі — работнікі Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак, энергазбыту і энерганагляду.
22 снежня сваё прафесійнае свята ў раённым Цэнтры культуры адзначылі энергетыкі — работнікі Шаркаўшчынскага раёна электрычных сетак, энергазбыту і энерганагляду. Для іх ўдзельнікі калектываў мастацкай самадзейнасці падрыхтавалі святочную праграму-віншаванне з танцамі, музыкай і песнямі. Са словамі віншаванняў і найлепшымі пажаданнямі да прысутных звярнуўся намеснік старшыні Шаркаўшчынскага райвыканкама Юрый Анатольевіч Васілеўскі. Юрый Анатольевіч уручыў Ганаровыя граматы раённага выканаўчага камітэта за добрасумленныя адносіны да працы, значны асабісты ўклад у станаўленне і развіццё электрычных сетак майстру па эксплуатацыі і рамонце машын і механізмаў Андрэю Мікалаевічу Курцу і вадзіцелю Уладзіміру Казіміравічу Навіцкаму.
Затым з дакладам выступіў начальнік Шаркаўшчынскага РЭС Уладзімір Арсеньевіч Фёдараў, ён уручыў узнагароды лепшым работнікам арганізацыі.
За добрасумленную працу, прафесійнае майстэрства, асабісты ўклад у развіццё і ўдасканаленне энергетычнай сістэмы Рэспублікі Беларусь нагрудны знак “Выдатнік беларускай энергасістэмы ўручаны электраманцёру Аляксандру Уладзіслававічу Лаўрыновічу.
За шматгадовую і добрасумленную працу, забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання, асабісты ўклад у развіццё электрычных сетак Ганаровай граматай Глыбоцкага прадпрыемства электрычных сетак узнагароджаны дыспетчар Валянцін Мамертавіч Туронак.
За дасягненне высокіх паказчыкаў у працы, забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Ганаровая грамата РУПЭ “Віцебскэнерга” уручана майстру лінейнай брыгады ўчастка “Лужкі” Аляксандру Мікалаевічу Барсуку.
Падзякай РУПЭ “Віцебскэнерга” за плённую працу, прафесійнае майстэрства, забеспячэнне надзейнай работы энергетычнага абсталявання адзначаны элктраманцёр Аляксандр Іосіфавіч Рамановіч.
Пазітыўны настрой прысутнай публіцы стварылі ўдзельнікі харэаграфічнага аддзялення Шаркаўшчынскай дзіцячай школы мастацтваў, мастацкі кіраўнік Навасельскага СДК Іван Гарбачонак. Асабліва радасна і цёпла віталі гледачы гурт “Каліна” Васюкоўскага сельскага Дома культуры. На працягу дзвюх гадзін артысты дарылі публіцы добра знаёмыя песні 1980-х гадоў савецкіх выканаўцаў і сённяшнія хіты спевакоў беларускай і расійскай эстрады.
Сяргей РАЙЧОНАК